Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
11 красавіка (панядзелак) – успамін Святога Станіслава, біскупа і мучаніка
Святы Станіслў нарадзіўся каля 1040 г. у Шчапанове, на тэрыторыі сучаснай Тарноўскай дыяцэзіі ў Польшчы. Вучыўся ў Парыжы, пасля чаго прыняў святарскае пасвячэнне. У 1072 г. стаў кракаўскім біскупам. У той час польскім каралём быў Баляслаў Смелы, з якім біскуп Станіслаў напачатку плённа супрацоўнічаў.
Аднак праз пэўны час з-за нейкіх невядомых прычынаў адносіны паміж манархам і біскупам пагоршыліся, у выніку чаго ў 1079 г. Станіслаў прыняў мучаніцкую смерць, а Баляслаў страціў карону і праз два гады памёр на выгнанні. Святы Станіслаў быў кананізаваны ў ХІІІ ст. і з’яўляецца адным з галоўных апекуноў Польшчы.
1. Вечаровая св. Імша ў нядзелю будзе цэлебраваная без зменаў а 18 гадзіне.
2. Перадшлюбны курс у нашай парафіі кожную пятніцу ад 29 красавіка.
3. У наступную нядзелю распачынаем запісы на летні дзіцячы лагер.
4. Наступная нядзеля III нядзеля месяца, збіраем ахвяры на будову касцёла.
4. Кожны аўторак а 19 г. у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і св. Імша складковая. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
5. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.