Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за складзеныя сёння ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Ад усяго сэрца дзякуем кс. Дзмітрыю за правядзянне Велікапосных Рэкалекцый. Няхай Добры Бог узнагародзіць айца рэкалекцыяніста Сваімі Дарамі і благаславіць у яго служэнні.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
16 сакавіка (серада) – гадавіна пасвячэння Архікатэдральнага Касцёла ў Мінску, свята
17 сакавіка (чацвер) – успамін Св. Патрыка, біскупа
Святога Патрыка называюць апосталам Ірландыі. Ён нарадзіўся каля 385 – 390 гг. у рымскай Брытаніі ў сям’і вайскоўца, які пазней стаў дыяканам. Ва ўзросце 16 гадоў Патрык трапіў у палон да піратаў, якія вывезлі яго
ў Ірландыю і там прадалі ў рабства. Падчас гэтага прымусовага прабывання на Зялёным Востраве ён захапіўся аскетычным жыццём
і вырашыў прысвяціць свой лёс Богу. Уцёкшы праз шэсць гадоў на кантынент, Патрык стаў манахам і дапоўніў сваю адукацыю ў розных кляштарах.
Каля 432 г. быў пасвечаны ў біскупы і вярнуўся ў Ірландыю. Ён навярнуў у веру большасць мясцовых валадароў, пры падтрымцы якіх працягваў сваю місійную дзейнасць па ўсёй Ірландыі. Ён засноўваў кляштары, касцёлы і школы, а каля 440 г. сярод аднаго з язычніцкіх плямёнаў арганізаваў першае біскупства. Дзейнасць святога выклікала моцнае супраціўленне з боку язычнікаў-друідаў, а таксама з боку некаторых рыцараў, якія займаліся разбоем на Зялёным Востраве. Дата смерці святога дакладна невядомая, як невядома і месца яго пахавання. На свята Патрыка ў Ірландыі носяць на адзенні трохпялёсткавы лісток канюшыны, з дапамогаю якога святы тлумачыў язычнікам таямніцу Святой Тройцы.
19 сакавіка (субота) - урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі
Усе звесткі пра жыццё святога мы знаходзім у Евангеллі паводле Мацвея і паводле Лукі. Нягледзячы на тое, што іх зусім няшмат, менавіта Абраннік найсвяцейшай Панны Марыі з’яўляецца адной з найбольш значных постацяў у хрысціянстве. Па прафесіі ён быў цесляром, жыў і працаваў у Назарэце і быў заручаны з Марыяй.
Святы Юзаф быў абвешчаны апекуном Сусветнага Касцёла, а таксама з’яўляецца апекуном паміраючых, нарачоных і працаўнікоў.
Св. Імша – 8.00, 12.00, 19.00
Трывае навэнна да св. Юзафа, асаблівай інтэнцыяй гэтай навэнны з'яўляецца справа будовы нашага касцёла.
1. У нашай капліцы ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы:
Крыжовы шлях – у пятніцу а 15.00 і а 19.00;
Песні Жальбы - у нядзелю пасля Св. Імшы на 12.00.
Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 15.00.
Калі ласка не адкладывайце споведзь на пазней, на апошні час перад святамі, у сувязі з фізычнай немагчымасцю святароў паспавядаць усіх жадаючых у апошнія дні.
2. Запрашаем на парафіяльны суботнік у пятніцу 18 сакавіка на 16.00.
3. Набліжаецца час Велікодных святаў і наступная нядзеля гэта – Пальмовая нядзеля, якой распачынаем Вялікі тыдзень. У дзень успаміну ўваходу Хрыста ў Ерузалем і мы прыходзм у святыню з галінкам вярбы, перажываючы тыя падзеі. У наступную нядзелю асвячэнне вербаў адбудзецца на кожнай Святой Імшы.
4. Нашая парафіяне падрыхтавалі для нас з вамі прыгожыя вербы і набыць іх можна будзе перад капліцаю непасрэдна перад Святой Імшой у Пальмовую Нядзелю. Заахвочваем вас набываць вербы менавіта ў парафіі, каб такім чынам падтрымаць справу будовы нашага касцёла.
Таксама ў наступную нядзелю ў нашай парафіі адбудзецца вялікодны КІРМАШ, будзе магчымасць набыць розныя вырабы, якія зрабілі сваімі рукамі нашыя парафіяне, адбудуцца конкурсы для дзяцей і латарэя.
5. Можна складаць ахвяраванні на кветкі да спецыяльных скарбонкаў.
6. У закрыстыі можна набыць васковыя свечкі.
7. Сёння дзень малітваў у інтэнцыі Святога Айца Францішка ў гадавіну абрання (2013 г.).
8. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
9. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.