Навіны і аб’явы
Святы Пасхальны Трыдуум пачынаецца ў Вялікі чацвер увечары Імшою Вячэры Пана. Сама назва паказвае, што ў гэтай літургічнай цэлебрацыі ўспамінаецца ўстанаўленне Сакрамэнту Эўхарыстыі і наказ Хрыста аб братняй любові, дадзены на Апошняй Вячэры.
Пальмовая нядзеля распачынае ў Каталіцкім Касцёле Вялікі тыдзень. У гэты дзень у літургіі ўзгадваецца ўрачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем за пяць дзён да Яго ўкрыжавання. Як пішуць eвангелісты, людзі з натоўпу, якія віталі Хрыста, слалі на дарозе свае вопраткі, а таксама аліўныя і пальмавыя галінкі, усклікаючы пры гэтым: «Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Пана».
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні на патрэбы духоўнай семінарыі, і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
З 23 па 25 сакавіка падчас школьных канікул адбываўся трохдзённы выезд міністрантаў нашай парафіі ў парафію ў Ганцавічы. Па дарозе наведалі нясвіжскі касцёл, палац Радзівілаў, мірскі замак. Падчас перабывання ў Ганцавічах пад наглядам святароў хлопцы цікава і карысна бавілі час - гулялі ў футбол, хадзіді ў паход у лес, пазнавалі навакольны свет. І канешне не забываліся пра малітву.
Моладзь нашай парафіі падрыхтавала для нас з вамі прыгожыя вербы і набыць іх можна будзе перад капліцаю непасрэдна перад Святой Імшой у Пальмовую Нядзелю. Заахвочваем набываць вербы менавіта ў нашай моладзі, каб такім чынам падтрымаць нашу парафію.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні на Карытас, і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ўпарадкаванне тэрыторыі пры капліцы і за прыбіранне нашай святыні.
17 скаквіка кс. Алег адзначаў дзень свайго нябеснага апекуна. Шчыра віншуем нашага пробашча.
Каталіцкая моладзь Беларусі, якая сабралася ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены разам са сваімі душпастырамі на Міждыяцэзіяльным велікапосным чуванні з 14 на 15 сакавіка, прывітала Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала П'етро Параліна.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.









