У ВЕЛІКОДНЫ ПАНЯДЗЕЛАК (28 САКАВІКА) 12.00,19.00 — святая Імша

1. Шчыра дзякуем тым, хто прыгатаваў дэкарацыі: асабліва Софіі Аляксандраўне і Людміле Паталей.

2. Дзякуем Літургічнай Службе Алтара. Хору. Дзякуем за прыбіранне каплічкі. Дзякуем усім вернікам за дапамогу ў прыгатаванні святаў і за ўдзел ў Пасхальным Трыдыум.

3. Яшчэ раз дзякуем нашым парафіянам за прыгатаванне і распаўсюджванне вербаў у Пальмовую Нядзелю, за правядзенне святочнага кірмашу. Падчас гэтых акцый было сабрана больш за 36 міл. руб. гэтыя ахвяраванні прызначым на справы будовы нашага касцёла.

4. На гэтым тыдні таксама прыпадаюць:

Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса.

Памятаем таксама аб тым, што ў першую пятніцу месяца заўсёды ёсць магчымасць прыступіць да Сакрамэнту паяднання (споведзь), дадатковая св. Імша а 12 гадз.

Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі.

Першая нядзеля месяца – а 12 гадзіне св. Імша ў інтэнцыі Жывога Ружанца нашай парафіі.

Інтэнцыя жывога ружанца на красавік: Аб трывалых плёнах Вялікодных святаў. Аб апецы Маці Божай у справе будовы нашага касцёла.

5. На гэтым тыдні запрашаем на навэнну да Божай Міласэрнасці.

6. Ад аўторку дзяцей і моладзь запрашаем на катэхезу.

7. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласк