Ад усяго сэрца дзякуем усім вам за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, якія сёння прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
4 красавіка (панядзелак) - УРАЧЫСТАСЦЬ ЗВЕСТАВАННЯ ПАНА
Удзел у Святой Імшы ў гэты дзень абавязковы
Св. Імша – 7.00, 12.00, 19.00
Ва ўсіх касцёлах Беларусі 25 сакавіка ва ўрачыстасць Звеставання Пана адбудзецца акцыя «Духоўнае ўсынаўленне», накіраваная на абарону зачатага жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Запрашаем таксама нашых парафіянаў далучыцца да гэтай малітвы.
7 красавіка (чацвер) – успамін Святога Жана Батыста Сальскага, святара
Святы Жан Батыст Сальскі нарадзіўся 30 красавіка 1651 г. у Рэймсе (Францыя). У 1878 г. стаў святаром, а ўжо праз год заснаваў у родным горадзе бясплатную школу для хлопчыкаў з ніжэйшых сацыяльных слаёў. Праз нейкі час святы адмовіўся ад пасады каноніка, якая давала пэўны даход, раздаў сваю маёмасць бедным і заснаваў законную супольнасць Братоў Хрысціянскіх Школаў (т. зв. «школьныя браты»).
Дзякуючы іх дзейнасці быў закладзены пачатак існавання базавай школы ў Францыі, заснаваныя нядзельныя школы для працуючай моладзі, рэальныя вучэльні і настаўніцкія семінарыі. У той час пачынанні святога лічыліся амаль рэвалюцыйнымі. Ён памёр 7 красавіка 1719 г., пакінуўшы пасля сябе шматлікія духоўныя і педагагічныя працы. У наш час заснаваная ім супольнасць з’яўляецца адной з найбольшых у свеце. Святы Жан Батыст лічыцца апекуном хрысціянскага навучання, настаўнікаў і выхавацеляў.
1. Вечаровая св. Імша ў нядзелю будзе цэлебраваная без зменаў а 18 гадзіне.
2. У наступную нядзелю 10.04.2016 ў 9.30 узновіцца катэхеза для дзяцей дашкольнага ўзросту.
3. У наступную нядзелю 10.04.2016 пасля св. Імшы на 12.00 адбудзецца спатканне для бацькоў, дзеці якіх прыступілі да І Святой Камуніі ў мінулым годзе.
4. Кожны аўторак а 19 г. у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і св. Імша складковая. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
5. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.