Навіны і аб’явы



24 СНЕЖНЯ (ЧАЦВЕР)

  • 7.00 – Святая Імша
  • 20.30 – БАТЛЕЙКА
  • 21.00 – Вігілійная Святая Імша з удзелам дзяцей (ПАСТЭРКА)
  • 23.00 – Вігілійная Святая Імша (ПАСТЭРКА)


У пятніцу і суботу - расклад нядзельны. У нядзелю нашу парафію наведае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ён падезіцца аплаткай з дзецьмі пасля Імшы на 10.30, пасля чаго будзе цэлебраваць святую Імшу ў 12.00.

25 СНЕЖНЯ (ПЯТНІЦА): – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА ЕЗУСА

  • Святочная Святая Імша – 8.00 (на польскай мове), 10.30, 12.00, 18.00


26 СНЕЖНЯ (СУБОТА) – СВЯТА СВ. СТЭФАНА, ПЕРШАМУЧАНІКА

  • Святочная Святая Імша – 8.00 (на польскай мове), 10.30, 12.00, 18.00


27 СНЕЖНЯ (НЯДЗЕЛЯ): СВЯТА СВЯТОЙ СЯМ’І: ЕЗУСА, МАРЫІ І ЮЗАФА.
ПАРАФІЯЛЬНАЯ ЎРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОГА ЯНА, АПОСТАЛА І ЕВАНГЕЛІСТА

  • 8.00 – Святочная Святая Імша (на польскай мове)
  • 10.30 – Святочна Святая Імша з удзелам дзяцей
  • 12.00 – Урачыстая адпустовая Святая Імша і благаслаўленне віна. Цэлебруе мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
  • 18.00 – Святая Імша


З 18 па 20 снежня ў нашай парафіі праходзілі адвэнтавыя рэкалекцыі. Іх праводзіў кс. Віталій Міснікевіч, пробашч парафіі св. Яна Паўла ІІ у Баранавічах. Прапануем аўдыёзапісы казанняў ксяндза Віталія і некалькі фотаздымкаў гэтай важнай падзеі.



З 18 па 20 снежня ў нашай парафіі праходзілі адвэнтавыя рэкалекцыі. Спецыяльна для дзяцей і моладзі былі праведзены асобныя сустрэчы.



Дзякуем усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Асаблівым чынам дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Сёння апошні дзень нашых парафіяльных рэкалекцый. Хочам, ад усяго сэрца, шчыра падзякаваць кс. Віталію, за гэты благаслаўлёны час, гарачае сэрца, якім дзяліўся з намі падчас справавання св. Імшы, паслугі ў канфесіанале і перад усім, падчас скіраванага да нас Божага Слова. Няхай добры Бог, якога прыйсця чакаем, аддзячыць яму за ягоную паслугу. 




Рэкалекцыі пройдуць 18-20 снежня, іх будзе праводзіць кс. Віталій Міснікевіч, пробашч парафіі св. Яна Паўла ІІ у Баранавічах.

Расклад:

  • 18 снежня (пятніца) - 12.00, 19.00;
  • 19 снежня (субота) - 8.00, 10.30 (навука для дзяцей), 12.00, 17.00 (навука для моладзі), 19.00;
  • 20 снежня (нядзеля) - 8.00, 10.30, 12.00, 18.00 (навука для моладзі).


Дзякуем усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.



6-га снежня, як і кожны год, у нашу парафію завітаў святы Мікалай. Перад гэтым дзеці прадставілі сцэнку пра падрыхтоўку да свята Божага Нараджэння. Кожны з нас рыхтуе на свята падарункі для тых, каго мы любім. Маладыя акторы паказалі, што важней за ўсё падрыхтаваць падарунак нашаму самаму лепшаму сябру - Езусу, і гэты падарунак - мы самі, нашыя сэрцы, калі яны добрыя і чыстыя. Пасля Імшы да дзяцей прыйшоў спачатку Анёл. Такога адвязнага прышпільнага анёла напэўна яшчэ нікому не даводзілася бачыць. Нядзіўна, што значная частка фотарэпартажа прысвечана менавіта яму. Ужо разам з Анёлам дзеці клікалі святога Мікалая. Той неўзабаве прыйшоў і прыцягнуў вялізны мех салодкіх падарункаў. Праэкзаменаваў дзяцей, патрабаваў ад бацькоў сведчання, што дзеці добрыя і пры умове, што кожны ўзяў на адвэнт пастановы, шчодра адарыў дзяцей слодычамі, і нават дазволіў зрабіць з сабою фотасесію.



Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.



Шчыра запрашаем у сераду і пятніцу ў 6:45



Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы і прыгатаванне яе да перыяду адвэнту, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.