З 11 па 13 сакавіка ў нашай парафіі адбыліся велікапосныя рэкалекцыі. Праводзіў іх кс.Дзмітрый Пухальскі, канцлер курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Пад час гэтых трох дзён рэкалекцыяніст разважаў на тэму Божай Міласэрнасці, яе праяўленне ў нашым жыцці.
Спецыяльна для дзяцей і моладзі былі праведзены асобныя сустрэчы.
На суботнім спатканні кс. Дзмітрый тлумачыў дзецям 10 Божых наказаў, разважаў наконт граху. А на нядзельнай імшы распавёў дзецям і дарослым пра вартасць і ўмовы добрай споведзі.
На суботняй моладзевай канферэнцыі кс. Дзмітрый закрануў тэму стварэння сям’і, вартасці дашлюбнай чысціні і значэнне шлюбу. Пачаў рэкалекцыяніст з тлумачэння таго, што такое сям’я. Раскрываючы гэтую тэму, кс. Дзмітрый заахвоціў моладзь ужо гатаваць сябе духоўна да такога адказнага выбару – сварэння сям’і. Таксама звярнуў увагу на тое, што ў сапраўднай любові не павінна быць ніякага “але” .
Тэма нядзельнага спаткання – уздзеянне брыткіх слоў і пракляцця на чалавека, яго духоўны стан. Кожнае слова нясе ў сабе нейкі сэнс. І вельмі часта, самі таго не ведаючы, мы прыносім духоўную крыўду сабе ці бліжняму праз выкарыстанне брыдкіх слоў ці слоў-пракляццяў. Кс.Дзмітрыў падсумаваў, што мова – гэта Божы дар, які мы павінны выкарыстоўваць дзеля Яго праслаўлення.
Ліза Шыцікава
Таксама прапануем паслухаць аўдыёзапісы казанняў кс. Дзмітрыя Пухальскага для дарослых:
Дзень першы
Дзень другі
Дзень трэці