Марыя Бачыла

Матэрыялы гэтага аўтара:

 

У нашай парафіі шмат моладзі, у тым ліку студэнтаў. Некаторыя з іх вучацца за мяжой і толькі час ад часу завітваюць дадому. А мы заўсёды карыстаемся шансам пагутарыць з цікавымі і рознабакова развітымі маладымі людзьмі, таму сёння ў рубрыцы “Партрэт па панядзелках” пазнаёмімся менавіта з такой асобай. Сустракайце – Лізавета Ефішова.

 

Мы працягваем знаёміцца з людзьмі нашай парафіі. Сёння гаворка пойдзе пра жанчыну, якая з’яўляецца шчаслівай жонкай і маці двух дачок, моцна любіць сваю працу, а таксама раней вучылася ў адной школе з ксяндзом Уладзімірам.

 

Чарговы панядзелак – самы час пазнаёміцца з новай асобай з нашай парафіі. Сёння мы паразмаўляем з таленавітай дзяўчынай, якая моцна любіць сваю сям’ю і актыўна ўдзельнічае ў жыцці нашай парафіі. Сустракайце – Агата Новікава.

 

Кожны вернік з радасцю і надзеяй чакае свята Змёртвыхпаўстання Збаўцы, рупліва рыхтуе сваё сэрца падчас Вялікага посту, яднаецца з Богам і бліжнімі, каб потым на заклік «Хрыстос уваскрос!» з радасцю адказаць — «Сапраўды ўваскрос!». Падчас непасрэднай падрыхтоўкі да Пасхі ў вернікаў часта ўзнікаюць розныя перадсвяточныя звычаі, якія з’яўляюцца добрай магчымасцю правесці час разам са сваімі блізкімі, таму мы вырашылі задаць некалькі пытанняў некаторым сем’ям нашай парафіі пра тое, якія традыцыі яны маюць у падрыхтоўцы да свята Пасхі.

 

Сёння мы хочам пазнаёміць вас з прадстаўніцай дзяцей нашай парафіі – Дзіянай Клянцэвіч. Яна вучыцца ў сёмым класе, займаецца музыкай, з’яўляецца скаўткай, і ўвогуле вельмі актыўна ўдзельнічае ў жыцці парафіі.

 

Чарговая прыгода нашых скаўтаў і скаўтак пачалася ноччу з 14 на 15 лістапада. Удзельнікаў выезда было няшмат, бо мерапрыемства планавалася толькі для шэфаў адзінак. Наперадзе чакаў доўгі шлях, Вроцлаў, дзе павінна было прайсці Міжнароднае кап’ё кап’явых, — гэта той яшчэ «блізкі свет».

 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.