26-27 лютага ў маладых правадніц з Другой мінскай дружыны імя святой Барбары адбылася зімовая вандроўка. Дзяўчаты разам з душпастырам ксяндзом Алегам прайшлі 18 кіламетраў ад Мядзведзічаў, вёскі ў Ляхавіцкім раёне, да горада Ганцавічы.

«Скаўтка — сяброўка ўсім» — такая была тэма вандроўкі, у якую дзяўчаты маглі заглыбіцца падчас Гадзіны Святла, святой Імшы і канферэнцыі. З дапамогай свайго шэфа Ангеліны Гуд маладыя правадніцы разабраліся ў структуры «Чырвонага» адгалінавання скаўтынгу, у якое яны перайшлі ў пачатку гэтага фармацыйнага года. Таксама дзяўчаты выбралі святую Хільдэгарду Бінгенскую апякункай вогнішча маладых правадніц.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.