Ксенія Харук

Матэрыялы гэтага аўтара:

 

21 мая з нагоды заканчэння чарговага фармацыйнага года парафіяльны хор «Effata» разам з ксяндзом Алегам Шпецем правёў дзень у Іўі. Харысты гулялі па вуліцах славутага беларускага гарадка (з якога, дарэчы, паходзяць двое святароў з нашай парафіі: апроч ксяндза Алега, тут мае радзіму ксёндз Андрэй Лысы) і завіталі з экскурсіяй у Іўеўскую мячэць, дзе даведаліся аб гісторыі і любаваліся інтэр'ерам мусульманскай святыні.

 

«Пасля ўзышоў на гару і паклікаў да Сябе тых, каго Сам хацеў» (Мк 3, 13). Гэтыя словы сталі адпраўной кропкай для зімовага выезду нашай парафіяльнай моладзі, які адбыўся непасрэдна перад пачаткам Вялікага Посту. І вось 17 лютага мы, Душпастырства Моладзі Хрыста «Адзіныя сэрцам», адказалі на заклік Езуса і, захапіўшы з сабой ксяндза Уладзіміра Марушэўскага, паехалі шукаць сваю ўласную гару Табор.

 

22 студзеня нашу парафію наведаў Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Ён узначаліў Святую Імшу на 13:30.

 

27 снежня адзначаецца свята святога Яна, апостала і евангеліста, – галоўнага апекуна і заступніка нашай парафіі. З гэтай нагоды адбылася ўрачыстая Святая Імша, якую ўзначаліў айцец Віталь Даніловіч МІС, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сухарава.

 

29 верасня, у свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, моладзевая супольнасць нашай парафіі ДМХ «‎Адзіныя сэрцам» наведала Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, у якім прайшла сустрэча пад назвай «Каб усе былі адно».

 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.