Вітаем
Скаўты і скаўткі Мінска сабраліся на супольную малітву за Федэрацыю Еўрапейскага Скаўтынга
Штогод 25 сакавіка, калі ў Касцёле адзначаецца урачыстасць Звеставання Пана, каталіцкія скаўткі і скаўты моляцца за Федэрацыю Еўрапейскага Скаўтынга.
«Служэнне любові». У парафіі прайшлі акцыі, прысвечаныя Карытас
Трэццяя нядзеля Вялікага посту — Нядзеля Карытас. Слова Caritas азначае «міласэрная любоў». Caritas — гэта таксама назва каталіцкай дабрачыннай арганізацыі, якая дзейнічае па ўсім свеце. Валанцёры Карытас ёсць і ў нашай парафіі. Яны нясуць сваё ахвярнае служэнне, дапамагаючы людзям у розных патрэбах.
Запрашаем на 24-х гадзінную адарацыю ў інтэнцыі абароны жыцця і сям'і
29 сакавіка (пятніца) а 18.00 гадзіне ў нашай парафіі распачнецца 24-х гадзінная адарацыя ў інтэнцыі абароны жыцця і сям'і. Першае такое набажэнства адбылося ў нас падчас адвэнту.
Праграма перэгрынацыі фігуры святога Міхала Арханёла
У аўторак 26 сакавіка ў нашую парафію прыбудзе фігура святога Міхала Арханёла, перэгрынацыя якой па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбываецца ад верасня мінулага года з благаслаўлення Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. Падчас перэгрынацыі молімся за Беларусь праз заступніцтва святога Міхала Арханёла, галоўнага патрона Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і нашага апекуна.
ІІI Нядзеля Вялікага посту 2019
На гэтым тыдні: Урачыстасць Звеставання Пана, перэгрынацыя фігуры Міхала Арханёла, 24-х гадзінная адарацыя ў інтэнцыі абароны жыцця і сям'і, пачатак Велікапосных рэкалекцыій.
Святы Юзаф — узор сапраўднага мужчыны
19 сакавіка Касцёл адзначае ўрачыстасць святога Юзафа — абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэта — абавязковая ўрачыстасць, калі кожны вернік мае абавязак удзельнічаць у святой Імшы.
ІІ Нядзеля Вялікага посту 2019
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
І Нядзеля Вялікага посту 2019
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
“Выберы жыццё, каб жыў ты”. Моладзь Мінска сабралася перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам
7 сакавіка ў нашай парафіі моладзь Мінска сабралася на адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнта, каб разам распачаць перыяд посту. Мэта спаткання была ў тым, каб дапамагчы маладым людзям добра выбраць пастановы на гэты перыяд і яшчэ раз затрымацца на хвіліны цішыні з Езусам. Разважанні і малітвы былі на тэму “Вялікі пост — вясна душы”.
6 сакавіка — Папяльцовая серада, пачатак Вялікага посту
У гэтым годзе 6 сакавіка — Папяльцовая серада, дзень з якога распачынаецца Вялікі пост — перыяд асаблівага пакаяння і аднаўлення жыцця.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.








