14 красавіка, у Вербную альбо Пальмовую нядзелю, каля капліцы адбудзецца IV Вербны кірмаш. На ім будуць прадстаўлены розныя вырабы, якія зрабілі сваімі рукамі нашыя парафіяне — ад магнітаў і паштовак да печыва і ўласна вырашчаных жывых раслінаў. Арганізатары праявілі крэатыўнасць і абяцаюць шмат прыемных сюрпрызаў.

Для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная праграма.

Падчас кірмаша будуць абвешчаны вынікі конкурса дэкарацый на Велікодны стол. Таксама зазвычай вялікую зацікаўленасць выклікае латарэя, на якой можна выйграць эксклюзіўныя і часам нават каштоўныя прызы.

Асабліва звяртаем увагу на магчымасць трапіць у спіс ганаровых ахвярадаўцаў. Для гэтага прапануецца набыць 1 квадратны метр сцяны нашай будучай святыні (ахвяра - 250 бел. рублёў). Ганаровыя ахвярадаўцы атрымліваюць адпаведны сертыфікат, за ўсіх ахвярадаўцаў штомесяц цэлебруецца святая Імша.

Усе ахвяраванні, сабраныя падчас кірмаша, будуць накіраваныя на будаўніцтва парафіяльнага касцёла.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.