Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
1. Пакутныя набажэнствы ў часе посту: Крыжовы шлях – у пятніцу а 11.00 і а 19.00 г.; Песні Жальбы - нядзеля ў 8.40 (на польскай мове) і ў 11.45. У пятніцу Св. Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 11.00.
2. Сёння пасля Св. Імшы на 13.30 адбудзецца катэхетычнае спатканне для дарослых, якія рыхтуюцца да сакрамэнту канфірмацыі. А пасля катэхезы 15.30 арганізацыйнае спатканне.
3. Набліжаеца час Велікодных святаў і наступная нядзеля гэта – Пальмовая нядзеля, якой распачынаем Вялікі тыдзень. У дзень успаміну ўваходу Хрыста ў Ерузалем і мы прыходзм у святыню з галінкам вярбы, перажываючы тыя падзеі. У наступную нядзелю асвячэнне вербаў адбудзецца на кожнай Святой Імшы. Нашая парафіяне падрыхтавалі для нас з вамі прыгожыя вербы і набыць іх можна будзе перад капліцаю непасрэдна перад Святой Імшой у Пальмовую Нядзелю. Заахвочваем вас, набываць вербы менавіта ў парафіі, каб такім чынам падтрымаць справу будовы нашага касцёла.
Таксама ў наступную нядзелю ў нашай парафіі адбудзецца велікодны КІРМАШ, будзе магчымасць набыць розныя вырабы, якія зрабілі сваімі рукамі нашыя парафіяне, адбудуцца конкурсы для дзяцей і латарэя.
4. Можна складаць ахвяраванні на кветкі да Гробу Пана да спецыяльнай скарбонкі.
5. У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.
6. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.