
5-6 красавіка ў Жодзіна праходзіў ХІІ марыянскі турнір міністрантаў, на які прыбылі хлопцы з Жодзіна, Друі, Барысава, Мінска, Воршы, Маладэчна, Смалявічаў і Глыбокага. Таксама, ўжо традыцыйна, у турніры прымалі ўдзел міністранты і лектары нашай парафіі.
Сустрэча была так распланавана, што быў час і на малітву (Крыжовы шлях, святая Імша) і на спаборніцтвы.
У выніку нашая каманда заняла наступныя месцы:
- Віктарына (па Евангеллю паводле святога Яна) — 3 месца
- Літургічныя веды — 2 месца
- Футбол (малодшыя) — 2 месца
- Футбол (старэйшыя) — 3 месца
- Настольны футбол — 4 месца
- Тэніс — 8 месца
- Эстафета — 2 месца
У агульнай класіфікацыі — 37 балаў, а гэта значыць — ПЕРШАЕ месца!
Як зазначыў кс. Уладзімір Марушэўскі SChr, адказны за Літургічную Службу Алтара нашай парафіі, — «Нашыя хлопцы вялікія малайцы, выступілі дружна і годна!».















































