Вітаем
Сцэнку пра навагрудскіх назарэтанак-мучаніц прадставілі нашыя парафіяне
У межах Балю Усіх Святых, які адбыўся 18 лістапада, была паказана сцэнка пра благаслаўлёных мучаніц сясцёр-назарэтанак з Навагрудка. Гэта гісторыя аб тых, у кім здзейсніліся словы Хрыста: «Няма большай любові за тую, калі хто жыццё сваё аддае за сяброў сваіх». Сёння сучасныя сёстры-назарэтанкі нясуць служэнне між іншым і ў нашай парафіі.
ХХXІІІ Нядзеля звычайная 2018
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Асабліва дзякуем усім за дапамогу ў пыгатавані БАЛЮ ЎСІХ СВЯТЫХ. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 21 лістапада (серада): Успамін Ахвяравання НПМ
Запрашаем дзяцей і дарослых на Баль Усіх Святых
У нядзелю 18 лістапада адбудзецца ў нашай парафіі Баль Усіх Святых, які распачнецца ў зале Чырвонага касцёла ў 15.30 (пачатак рэгістрацыі ў 15.00) пад дэвізам: "На ўвесь свет ідзём і Хрыста нясём!" .
ХХXІІ Нядзеля звычайная 2018
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 12 лістапада (панядзелак): Свята Святога Язафата, біскупа і мучаніка. Святы Язафат Кунцэвіч нарадзіўся ва Ўладзіміры–Валынскім каля 1580 года. На дваццатым годзе жыцця ён уступіў у Закон базыльянаў. У 1618 годзе стаў полацкім уніяцкім архібіскупам і самаахвярна працаваў над пашырэннем веры каталіцкага Касцёла. Аддаў жыццё за веру 12 лістапада 1623 года ў Віцебску. Астанкі знаходзяцца ў базыліцы святога Пятра ў Рыме. 16 лістапада (пятніца): Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вострабрамскай).
На могілках у Масюкоўшчыне прайшло набажэнства за памерлых
1 лістапада святары і парафіяне памаліліся за памерлых, якія пахаваныя на гэтых могілках, за памерлых родных і блізкіх, пахаваных у іншых мейсцах, а таксама за тых памерлых, за каго ніхто не моліцца і хто патрабуе нашай малітвы.
ХХXІ Нядзеля звычайная 2018
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 9 лістапада (пятніца): СВЯТА ГАДАВІНЫ ПАСВЯЧЭННЯ ЛАТЭРАНСКАЙ БАЗЫЛІКІ. 10 лістапада (субота): успамін: Святога Льва Вялікага, папу і доктара Касцёла.
Лістапад - месяц малітваў за пармерлых
На працягу ўсяго месяца асаблівым чынам молімся за памерлых, каб добры Бог прыняў іх у сваё Нябеснае Валадарства.
ХХX Нядзеля звычайная 2018
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 1 лістапада (чацвер): УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ Парадак набажэнстваў: 07.00 – Святая Імша; 12.00 – Святая Імша; 15.00 – набажэнства на могілках (Масюкоўшчына) 18.30 – Выпамінкі і Нешпары за памерлых 19.00 – Святая Імша.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.