Вітаем
ІІI Нядзеля звычайная 2016
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем тым, хто прыбіраў снег каля нашай капліцы. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
Генеральны вікарый Таварыства Хрыстусоўцаў наведаў парафію
17 студзеня парафія прымала Генеральнага вікарыя Таварыства Хрыстусоўцаў кс. Багуслава Бургата. Згодна з правіламі Таварыства, раз ў тры гады Генеральны вікарый павінен адведаць кожную супольнасць Хрыстусоўцаў каб асабіста ўбачыць яе стан. Ксёндз Багуслаў выказаў удзячнасць як вернікам, так і айцам, якія служаць у парафіі, за плённую працу, вынікі якой ўжо відаць. Генеральны вікарый запэўніў прысутных у сваёй падтрымцы і выказаў надзею, што дзякуючы супольным намаганням і з Божай дапамогай у мікрараёне хутка паўстане новая святыня. Таксама на Імшы на 12 адбыўся Святы хрост - парафія павялічылася яшчэ на аднаго верніка. Пасля імшы хор Tęcza выканаў калядкі.
ІІ Нядзеля звычайная 2016
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем тым, хто прыбіраў снег каля нашай капліцы. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
Свята Хросту Пана 2016
Сённяшняя нядзеля – Хросту Пана распачынае звычайны перыяд літургічнага году. Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем тым, хто прыбіраў снег каля нашай капліцы. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
2 Нядзеля пасля Нараджэння Пана 2016
Дзякуем усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
Новая суполка руху «Equipes Notre-Dame» заснавана ў свята Яна Евангеліста
27 снежня падчас парафіяльнага свята ў мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ пяць сем’яў склалі ўрачыстыя абяцанні т.зв. карты руху «Equipes Notre-Dame», прыняўшы Евангелле за Канстытуцыю сваіх сем’яў. Раздзяліць радасць вернікаў прыбыў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Свята святой сям'і Езуса, Марыі і Юзафа 2015
Дзякуем усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Асаблівым чынам дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
Хрыстус нарадзіўся! Славім Яго!
Зорка Бэтлеемска над зямлёю ззяе, Радасную вестку людзям абвяшчае. He спі абудзіся, Хрыстус нарадзіўся! 3 неба радасць прамяніцца, будзем весяліцца.
Батлейка 2015
24 снежня, перад Імшой Пастэркай для дзяцей, нашыя малыя і маладыя парафіяне прадставілі сцэнку на тэму Нараджэння Пана.
Расклад святочнай Літургіі на ўрачыстасць Нараджэння Пана Езуса
24 СНЕЖНЯ (ЧАЦВЕР)
- 7.00 – Святая Імша
- 20.30 – БАТЛЕЙКА
- 21.00 – Вігілійная Святая Імша з удзелам дзяцей (ПАСТЭРКА)
- 23.00 – Вігілійная Святая Імша (ПАСТЭРКА)
У пятніцу і суботу - расклад нядзельны. У нядзелю нашу парафію наведае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ён падезіцца аплаткай з дзецьмі пасля Імшы на 10.30, пасля чаго будзе цэлебраваць святую Імшу ў 12.00.
25 СНЕЖНЯ (ПЯТНІЦА): – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА ЕЗУСА
- Святочная Святая Імша – 8.00 (на польскай мове), 10.30, 12.00, 18.00
26 СНЕЖНЯ (СУБОТА) – СВЯТА СВ. СТЭФАНА, ПЕРШАМУЧАНІКА
- Святочная Святая Імша – 8.00 (на польскай мове), 10.30, 12.00, 18.00
27 СНЕЖНЯ (НЯДЗЕЛЯ): СВЯТА СВЯТОЙ СЯМ’І: ЕЗУСА, МАРЫІ І ЮЗАФА.
ПАРАФІЯЛЬНАЯ ЎРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОГА ЯНА, АПОСТАЛА І ЕВАНГЕЛІСТА
- 8.00 – Святочная Святая Імша (на польскай мове)
- 10.30 – Святочна Святая Імша з удзелам дзяцей
- 12.00 – Урачыстая адпустовая Святая Імша і благаслаўленне віна. Цэлебруе мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
- 18.00 – Святая Імша
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.