У Вялікі чацвер Імшою Вячэры Пана пачынаецца Святы Пасхальны Трыдуум. З самой назвы бачна, што ў гэтай літургічнай цэлебрацыі ўспамінаецца Апошняя Вячэра, падчас якой Хрыстус устанавіў Сакрамэнты Эўхарыстыі і Святарства, даючы вучням наказ аб братняй любові.

18 красавіка Імшу Вячэры Пана ў нашай капліцы ўзначаліў кс. канонік Дзмітрый Пухальскі, канцлер Мітрапалітальнай курыі.

Падчас Імшы Вячэры Пана адбыўся абрад абмывання ног на ўспамін таго, што Езус перад апошняй Вячэрай абмыў ногі сваім вучням.

Пасля Імшы Найсвяцейшы Сакрамэнт быў перанесены ў спецыяльна падрыхтаванае месца, якое сімвалізуе цямніцу, дзе быў зняволены Езус пасля арышту ў Гэтсыманіі. З алтара быў зняты абрус, а табэрнакулюм застаўся пустым і прыадчыненым.

 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.