Вітаем
Тысячы вернікаў прайшлі вуліцамі Мінска ў працэсіі Божага Цела
Дзякуючы валанцёрам JAN.BY упершыню ўрачыстасць Божага Цела ў Мінску транслявалася анлайн, прычым у поўным аб'еме – ад святой Імшы на Залатой Горцы да завяршэння Эўхарыстычнай працэсіі ў архікатэдральнага касцёла. Працэсія адбылася 2 чэрвеня. Прапануем да ўвагі запіс трансляцыі.
«Божыя кароўкі» паляцелі ў Налібакі
Сёлетні «вясновы палёт» Божыя кароўкі правялі ў маляўнічым куточку нашай краіны — Налібаках. Адбыўся ён у нядзелю 26 мая.
VI Велікодная нядзеля 2019
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні прыпадае:
- 30 мая (чацвер) – УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎШЭСЦЯ ПАНА (cвятая Імша а 7.00. 12.00 і 19.00);
- 31 мая (пятніца) – СВЯТА АДВЕДЗІНАЎ НПМ;
- 1 чэрвеня (субота) - Успамін св. Юстына, мучаніка;
- Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі;
- Першая нядзеля месяца – св. Імша ў інтэнцыі Жывога Ружанца нашай парафіі адбудзецца 9 чэрвеня. У нашай капліцы ў гэты дзень Св. Імша толькі а 19.00.
У Таварыстве Хрыста новыя святары і дыяканы
21 мая ў Познані, у архікатэдральнай базыліцы адбыліся прэзбітэрскія і дыяканскія пасвячэнні. Сярод новапрэзбітэраў добра вядомы ў нашай парафіі Караль Бай. На гэтай ўрачыстасці прысутнічалі святары і група міністрантаў парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ.
«Супольнае заканчэнне катэхетычнага года — добры пачатак наступнага»
19 мая ў нашай парафіі адзначылі завяршэнне чарговага фармацыйнага года. Найперш дзеці сабраліся на Святой Імшы. Надвор’е спрыяла, таму дзяцей чакала вясёлая гульня пад назвай JAN.BY.MINSK на стадыёне каля школы.
Першакамунійныя дзеці наведалі Санктуарый Маці Божай Фацімскай ў Жодзіна
18 мая з нагоды заканчэння белага тыдня першакамунійныя дзеці і іх бацькі разам са святарамі і сёстрамі выехалі ў Жодзіна да Санктуарыя Маці Божай Фацімскай, каб скласці падзяку за дар Святой Камуніі і папрасіць Маці Божую аб апецы.
V Велікодная нядзеля 2019
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. 1. Праз увесь месяц май штодня у капліцы пасля вячэрняй Св. Імшы адбываюцца ”Маёвыя набажэнствы” да Найсвяцейшай Марыі Панны. У нядзелю пасля св. Імшы а 12 гадзіне.
Ксёндз Алег Шпець SChr абраны прадстаўніком ад Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Каардынацыйнай групе вышэйшых настаяцеляў манаскіх супольнасцяў і інстытутаў кансэкраванага жыцця ў Беларусі
14 мая ў сядзібе Апостальскай нунцыятуры ў Мінску прайшла чарговая сустрэча прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі. Асноўнай мэтай гэтага аб'яднання, з’яўляецца больш эфектыўная каардынацыя дзейнасці паміж паасобнымі інстытутамі кансэкраванага жыцця і іерархамі Каталіцкага Касцёла.
Наталіць прагу сэрца — малыя вернікі прынялі Першую Святую Камунію
У нядзелю 12 мая чатырнаццаць дзяцей нашай парафіі першы раз у паўнаце ўдзельнічалі ў Святой Імшы.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.







