Вітаем
Новапрэзбітэры-хрыстусоўцы цэлебравалі святую Літургію і ўдзялілі прыміцыйнае благаслаўленне
16 чэрвеня ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы наша парафія прыняла чатырох новапасвечаных ксяндзоў Хрыстусоўцаў, якія атрымалі святарскія пасвячэнні 21 мая ў г. Познань у Польшчы. Некаторыя з іх неаднойчы наведвалі нашу парафію яшчэ будучы дыяканамі.
Нядзеля Найсвяцейшай Тройцы 2019
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 20 чэрвеня (чацвер) – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА ЦЕЛА І КРЫВІ ХРЫСТА Абавязковае свята. Святыя Імша а 12.00 і 19.00.
Нядзеля Спаслання Духа Святога 2019
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 10 чэрвеня (панядзелак) – Свята НПМ Маці Касцёла
7-га чэрвеня адбудзецца ўсяночная адарацыя ў інтэнцыі абароны жыцця і сям'і
Адарацыя пачнецца пасля святой Імшы на 19.00 і працягнецца да 7-й гадзіны раніцы. Падобныя набажэнствы ў нас адбываюцца ўжо трэці раз. Папярэднія праходзілі падчас адвэнту і Вялікага посту.
Тысячы вернікаў прайшлі вуліцамі Мінска ў працэсіі Божага Цела
Дзякуючы валанцёрам JAN.BY упершыню ўрачыстасць Божага Цела ў Мінску транслявалася анлайн, прычым у поўным аб'еме – ад святой Імшы на Залатой Горцы да завяршэння Эўхарыстычнай працэсіі ў архікатэдральнага касцёла. Працэсія адбылася 2 чэрвеня. Прапануем да ўвагі запіс трансляцыі.
«Божыя кароўкі» паляцелі ў Налібакі
Сёлетні «вясновы палёт» Божыя кароўкі правялі ў маляўнічым куточку нашай краіны — Налібаках. Адбыўся ён у нядзелю 26 мая.
VI Велікодная нядзеля 2019
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні прыпадае:
- 30 мая (чацвер) – УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎШЭСЦЯ ПАНА (cвятая Імша а 7.00. 12.00 і 19.00);
- 31 мая (пятніца) – СВЯТА АДВЕДЗІНАЎ НПМ;
- 1 чэрвеня (субота) - Успамін св. Юстына, мучаніка;
- Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі;
- Першая нядзеля месяца – св. Імша ў інтэнцыі Жывога Ружанца нашай парафіі адбудзецца 9 чэрвеня. У нашай капліцы ў гэты дзень Св. Імша толькі а 19.00.
У Таварыстве Хрыста новыя святары і дыяканы
21 мая ў Познані, у архікатэдральнай базыліцы адбыліся прэзбітэрскія і дыяканскія пасвячэнні. Сярод новапрэзбітэраў добра вядомы ў нашай парафіі Караль Бай. На гэтай ўрачыстасці прысутнічалі святары і група міністрантаў парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ.
«Супольнае заканчэнне катэхетычнага года — добры пачатак наступнага»
19 мая ў нашай парафіі адзначылі завяршэнне чарговага фармацыйнага года. Найперш дзеці сабраліся на Святой Імшы. Надвор’е спрыяла, таму дзяцей чакала вясёлая гульня пад назвай JAN.BY.MINSK на стадыёне каля школы.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.






