Вітаем
Каралева супакою, маліся за нас! Адбылася Сусветная Дзіцячая Эўхарыстычная Святая Гадзіна
4 кастрычніка ва ўспамін св. Францішка Асізскага Божыя кароўкі нашай парафіі пад кіраўніцтвам шэфа кола – Ангеліны Гуд правялі супольную малітву ў інтэнцыі супакою ва ўсім свеце.
Партрэт па панядзелках: Ірына Лісічкіна
Сёння нас чакае яшчэ адно цікавае знаёмства і адбудзецца яно з нашай парафіянкай Ірынай Лісічкінай. Ірыне 32 гады. Яна і яе сям’я, а менавіта муж Дзмітрый і дачушка Віка, належаць да руху Equipes Notre-Dame (Суполкi Мацi Божай).
ХХVІІ Нядзеля звычайная 2019
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва хочам падзякаваць усім удзельнікам нашага парафіяльнага “суботніка”. Дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 7 кастрычніка (панядзелак) Успамін НПМ Ружанцовай У гэты дзень сваё парафіяльнае свята абыходзіць парафія Маці Божай Ружанцовай у Лошыцы.
«Божыя кароўкі» запрашаюць на знаёмства з каталіцкім скаўтынгам для дзяўчынак
Блакітны мундур, чырвоныя шапачкі, сем чорных кропачак, дзіўныя нашыўкі на мундурах — што гэта сімвалізуе? Які ў гэтым сэнс? Знайсці адказы на шматлікія пытанні можна ў суботу 26 кастрычніка на дні знаёмства з «Божымі кароўкамі» — адгалінаваннем скаўцкага руху для малодшых дзяўчынак.
Партрэт па панядзелках: Вадзім і Вольга Бачкоўскія
Сёння мы пазнаёмім вас не з адной асобай з нашай парафіі, але з дзвума адразу. Чаму? Мы шчаслівыя прадставіць вам гісторыю новай маладой каталіцкай сям’і, якая пачала сваё існаванне 28 верасня 2019 года шлюбам у нашай каплічцы. Гэтае сужэнства ўтварылі двое нашых парафіянаў – Вадзім Бачкоўскі і Вольга Пашкевіч.
Кастрычнік – месяц ружанцовы

Пачынаючы ад 1 кастрычніка ў нашай капліцы будуць ладзіцца ружанцовыя набажэнствы. У звычайныя дні ў 18.30, у нядзелю ў 11:30. У розныя дні адказнымі за правядзенне ружанца будуць наступныя групы і суполкі:
- Панядзелак – Маці ў малітве
- Аўторак – навучэнцы гуртка польскай мовы
- Серада – моладзь
- Чацвер – сем’і Суполкі Маці Божай END
- Пятніца – І Ружа Ружанцовая (4.10.19 - дзеці)
- Субота – ІІ Ружа Ружанцовая
Дадаткова ружанец для дзяцей у суботу а 17.00.
ХХVІ Нядзеля звычайная 2019
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
Наша парафія павялічылася на адну сям'ю
28 верасня Вадзім Бачкоўскі і Вольга Пашкевіч прыйшлі ў нашую капліцу, каб удзяліць узаемна сакрамэнт сужэнства, прысягаючы адно аднаму любоў, вернасць і пашану на ўсё жыццё. Вадзім і Вольга пазнаёміліся менавіта ў парафіі, тут узнікла і развівалася іхняе каханне. Праз сакрамэнт шлюбу яны сталіся адным цэлым. «1 + 1 = 1», — вучыў ксёндз Алег маладых падчас казання. Таму хочам пажадаць Вам, дарагія Вадзім і Вольга, стаць сапраўды адзінымі сэрцам і душой, дзяліцца сваёй любоўю і з радасцю ісці новымі сцежкамі, якімі павядзе Бог. Віншуем і атуляем Вас сваёй малітвай.
Партрэт па панядзелках: Ілля Манчынскі
Ілля Манчынскі — яшчэ адзін парафіянін, гісторыя якога падалася нам вельмі цікавай. «Мяне завуць Ілля, мне 15 год. Я хажу ў школу і ў вольны час гуляю ў футбол, — распавядае наш суразмоўца, — у мяне паўнавартасная сям'я: мама, тата і дзве сястры - Маша і Даша. Яшчэ ёсць кот і чарапаха».
ХХV Нядзеля звычайная 2019
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.







