Вітаем
ХХX Нядзеля звычайная 2019
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы на працягу тыдня, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
1 лістапада (пятніца): УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ
Парадак набажэнстваў:
- 07.00 – Святая Імша;
- 12.00 – Святая Імша;
- 13.30 – набажэнства на могілках (Масюкоўшчына)
- 18.30 – Выпамінкі і Нешпары за памерлых
- 19.00 – Святая Імша.
Партрэт па панядзелках: Уладзіслава Чуро
Сёння панядзелак, а гэта азначае, што надыйшоў час пазнаёміцца з новай асобай з нашай вялікай парафіяльнай сям’і. Паразмаўляўшы з Уладзіславай Чуро, мы зразумелі, што не можам абыйсці яе бокам.
Новы ўзровень развіцця скаўтынгу: у дзяўчат адбылося вызнанне дружыны
13 кастрычніка Генеральным камісарам FSE (Федэрацыя скаўтаў Еўропы) Юліяй Чарніцкай была праведзена цырымонія вызнання 2-й Мінскай дружыны Св. Барбары і назначана дружыновая — Таццяна Мазун.
Гісторыя нашага скаўтынгу
13-га кастрычніка Генеральным Камісарам FSE (Федэрацыя скаўтаў Еўропы) Юліяй Чарніцкай была вызнана дружына св. Барбары як прызнанне высокага ўзроўню развіцця скаўцкага руху ў нашай парафіі. Аб гэтай падзеі мы неузабаве раскажам асобна, а сёння прапануем відэагісторыю пра тое як ствараўся і развіваўся скаўтынг у дзяўчат. Аўтары відэа — Мілана Міхейкіна і Анастасія Вайткевіч, кап'ё Сойка.
У парафіі прайшла акцыя Caritas з нагоды Дня Маці
У нядзелю 13 кастрычніка дзеці разам з бацькамі сабраліся, каб маліцца за ўсіх матуль з нагоды надыходзячага Дня Маці. У святой Імшы прымалі ўдзел прадстаўнікі парафіяльнага Caritas. Валанцёры гэтай дабрачыннай арганізацыі разам са скаўткамі падрыхтавалі падарункі, каб ушанаваць мамаў і падарыць усмешкі і радасць ім і іх сем'ям.
Партрэт па панядзелках: Дзяніс Чаган
Героем гэтага тыдня будзе Дзяніс Чаган. Яму 15 год, ён мае двух братоў і сястрычку, належыць да некалькіх парафіяльных груп, любіць бегаць, займацца спортам і хадзіць па крамах.
ХХVІІІ Нядзеля звычайная 2019
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы на працягу тыдня, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
«Валадар над намі, Хрыстэ, заўсёды і ўсюды!»: У парафіі арганізуецца супольнасць Эўхарыстычнага руху маладых
У першую нядзелю кастрычніка нас наведалі сястра-ўршулянка Чэслава Навіцкая разам з прадстаўнікамі Эўхарыстычнага руху маладых з суседняй парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, што ў мкр-не Сухарава.
Каралева супакою, маліся за нас! Адбылася Сусветная Дзіцячая Эўхарыстычная Святая Гадзіна
4 кастрычніка ва ўспамін св. Францішка Асізскага Божыя кароўкі нашай парафіі пад кіраўніцтвам шэфа кола – Ангеліны Гуд правялі супольную малітву ў інтэнцыі супакою ва ўсім свеце.
Партрэт па панядзелках: Ірына Лісічкіна
Сёння нас чакае яшчэ адно цікавае знаёмства і адбудзецца яно з нашай парафіянкай Ірынай Лісічкінай. Ірыне 32 гады. Яна і яе сям’я, а менавіта муж Дзмітрый і дачушка Віка, належаць да руху Equipes Notre-Dame (Суполкi Мацi Божай).
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.








