Шчыра дзякуе за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

27 жніўня (аўторак) Успамін Святой Монікі

Нарадзілася ў Паўночнай Афрыцы каля 330 года. Жонка паганіна з шалёным характарам, якога сваёй лагоднасцю і цярплівасцю прывяла да хрысціянскай веры. Таксама сваімі малітвамі і слязамі выпрасіла у Бога навяртанне сына Аўгустына, які паддаваўся ўплывам розных ерэтыкаў і вёў грэшнае жыццё. Аўгустын з часам стаў біскупам і адным з вялікіх дактароў Касцёла. Святая Моніка памёрла ў 387 годзе.

28 жніўня (серада): Успамін Святога Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла

Нарадзіўся ў Паўночнай Афрыцы ў 354 годзе. Сын паганіна Патрыцыя і хрысціянкі Монікі, якая пасвяціла сваё жыццё малітвам аб навяртанні сына. У маладосці праводзіў распутнае жыццё і паддаваўся ўплывам розных ерэсей. У Медыялане пасля размоў са святым Амброзіем і чытання тэкстаў святога Паўла Аўгустын перажыў навяртанне да веры, прыняў хрост. У далейшым стаў святаром, потым – біскупам Гіпона. Памёр у 430 годзе. Яго казанні і сачыненні залічаны да найлепшых спраў хрысціянства.

29 жніўня (чацвер): Успамін Мучаніцтва Святога Яна Хрысціцеля

Святы Ян Хрысціцель прызываў свой народ, а таксама і караля Ірада, да паправы жыцця. За гэта яго пасадзілі ў вязніцу і ссяклі галаву. Так, як прарокі і Апосталы, уласнай крывёю пацвердзіў абвяшчаемую навуку.

1. На гэтым тыдні прыпадае:

Першая нядзеля месяца – а 12 гадзіне св. Імша ў інтэнцыі Жывога Ружанца нашай парафіі.

Інтэнцыя Жывога Ружанца на верасень: Молімся за дзяцей і моладзь з нашых сем’яў, каб час навукі ў школе і на катэхезе паспрыяў іх асабістаму інтэлектуальнаму і духоваму развіццю; аб апецы Маці Божай у справе будовы парафіяльнага касцёла.

2. Нагадваем, што з 1 верасня 2018 зменіцца расклад набажэнстваў на зімовы час.

Расклад набажэнстваў:

  • святая імша ў нядзелю: 9.00, 10.30, 12.00, 13.30, 18.00
  • у суботу: 8.00 і 19.00
  • у будні: 7.00 і 19.00

3. Сёння разпачынаем ’’Канікулы з Богам’’ для дзяцей і моладзі, якія працягнуцца да наступнай нядзелі. На гэтым тыдні раняшняя Св. Імша будзе адпраўляцца ў 8.00.

4. У наступную нядзелю адбудзецца асвячэнне школьных прыладаў і благаслаўленне дзяцей і моладзі на новы катэхетычны і навучальны год пасля кожнай святой Імшы. У закрыстыі можна запісаць дзяцей на катэхезу.

5. Запрашаем новых кандыдатаў да літургічнай службы алтара.

6. Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да каталіцкіх скаўтаў у нашай парафіі.

Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.