Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы на працягу тыдня, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
1 лістапада (пятніца): УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ
Парадак набажэнстваў:
- 07.00 – Святая Імша;
- 12.00 – Святая Імша;
- 13.30 – набажэнства на могілках (Масюкоўшчына)
- 18.30 – Выпамінкі і Нешпары за памерлых
- 19.00 – Святая Імша.
2 лістапада (субота): УСПАМІН УСІХ ПАМЕРЛЫХ ВЕРНІКАЎ
Ушанаваўшы трыумф тых верных, якія ўжо ўвайшлі на неба, Касцёл успамінае ўсіх, хто ў чыстцы каецца за свае грахі. Каб ім дапамагчы, Касцёл прадстаўляе Пану Богу малітвы і дараванне грахоў, атрыманае праз жывых, перш за ўсё праз Ахвяру Хрыста, якая прысутнічае ў Святой Імшы. Успамін усіх памерлых вернікаў увёў абат бэнэдыктынаў у Клюні святы Адылон у 998 годзе. Вельмі хутка гэты звычай быў прыняты ва ўсім Касцёле.
Парадак набажэнстваў:
- 08.00 – Святая Імша;
- 18.30 – Выпамінкі і Нешпары за памерлых
- 19.00 – Святая Імша.
1. Месяц лістапад асаблівым чынам прысвечаны малітоўнай памяці аб нашых продках, якія апярэдзілі нас у шляху да вечнасці. З гэтай нагоды у нашай капліцы пачынаючы з 1 да 8 лістапада (актава) кожны дзень 30 хвілін перад вячэрняй Святой Імшой будзе адбывацца набажэнства за памерлых – Нешпары і будуць чытацца выпамінкі (імёны і прозвішчы памерлых, за якіх молімся). У гэтыя дні будзе ахвяраваная Святая Імша ў інтэнцыі памерлых з выпамінкаў.
Таксама кожную сераду і пятніцу напрацягу ўсяго лістапада, будзем маліцца за нашых памерлых у выпамінковым набажэнстве.
Вернікі, якія падчас актавы з 1 па 8 лістапада наведаюць могілкі могуць атрымаць поўнае дараванне грахоў (дараванне Богам часовых караў на зямлі і ў чысцы), якое можа быць ахвяравана толькі за памерлых. Атрымаць можна толькі адзін адпуст напрацягу дня пры звычайных умовах: быць у стане асвячальнай ласкі (прыступіць да Споведзі ў гэты самы дзень або раней), памаліцца ў інтэнцыі Святога Айца, і прыняць Святую Камунію.
2. На гэтым тыдні таксама прыпадаюць:
- Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса. Памятаем таксама аб тым, што ў першую пятніцу месяца заўсёды ёсць магчымасць прыступіць да Сакрамэнту паяднання (споведзь), дадатковая св. Імша а 12 гадз.
- Таксама запрашаем на ўсяночную адарацыя ў інтэнцыі абароны жыцця і сям'і. Адарацыя пачнецца пасля святой Імшы на 19.00 і працягнецца да 8-й гадзіны раніцы.
- Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі
- Першая нядзеля месяца – а 12 гадзіне св. Імша ў інтэнцыі Жывога Ружанца нашай парафіі.
Інтэнцыя жывога ружанца на лістапад: За памерлых пакутуючых у чысцы, каб як мага хутчэй атрымалі магчымасць сузірання Божага аблічча ў небе.
3. У чацвер запрашаем а 15.00 на прыбіранне лістоў вакол капліцы.
4. У нядзелю 17 лістапада ў нашай парафіі адбудзецца IV БАЛЬ УСІХ СВЯТЫХ. У гэтым годзе свята будзе праходзіць пад дэвізам „Верным хачу быць, каб святасць здабыць”. Пачатак у 15.30. Месца правядзення: зала ў Чырвоным Касцёле.
Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.