Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы на працягу тыдня, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

17 кастрычнiка (чацвер): Успамiн Святога Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка

Святы Iгнацый быў другiм наступнiкам Святога Пятра ў біскупстве ў Антыёхii. У часы цэзара Траяна быў прыгавораны на смерць. З гэтай мэтай быў высланы ў Рым. У дарозе пiсаў лiсты хрысцўянскiм супольнасцям, выражаючы ў iх гарачае прагненне мучаніцтва. Гэтыя лiсты з’яўляюцца важным дакументам веры першага Касцёла. Святы Iгнацый памёр мучанiцкай смерцю ў Рыме каля 107 года. Яго iмя ўспамўнаецца ў рымскiм Каноне.

18 кастрычніка (пятніца): СВЯТА СВЯТОГА ЛУКІ, ЕВАНГЕЛІСТА

Аўтар трэцяга Евангелля і Дзеяў Апосталаў паходзіў з Сірыі. Па прафесіі ён быў лекарам, пра што гаворыцца ў лісце св. апостала Паўла да Каласянаў. Лука, выхаваны ў паганстве, быў, хутчэй за ўсё, навернуты апосталам Паўлам і, далучыўшыся да яго паміж 50 і 51 гг., быў яго спадарожнікам на працягу 17 гадоў аж да самай смерці Апостала народаў.

Пасля гэтага жыццё і дзейнасць Лукі праходзілі ў Грэцыі, дзе былі напісаныя яго Евангелле і Дзеі апосталаў і дзе евангеліст памёр натуральнай смерцю ва ўзросце 84 гадоў. Сімвалам св. Лукі з’яўляецца вол, і гэта тлумачыцца тым, што евангеліст быў цярплівым і верным, як гэтая жывёла. Св. Луку называюць «песняром Божай міласэрнасці», бо толькі ў яго Евангеллі змешчана прыпавесць пра блуднага сына і міласэрнага айца. Ён таксама вельмі кранальна апісвае вобраз Найсвяцейшай Панны Марыі, і таму лічыцца, што менавіта ён намаляваў першыя абразы Багародзіцы. Св. евангеліст Лука з’яўляецца апекуном лекараў, мастакоў і хрысціянскага мастацтва.

1. У кастрычніку ў нашай капліцы ладзяцца ружанцовыя набажэнствы. У звычайныя дні ў 18.30 і ў нядзелю ў 11.30.

Панядзелак – Маці ў малітве
Аўторак – на польскай мове
Серада – моладзь
Чацвер – сем’і Суполкі Маці Божай END
Пятніца –І Ружа Ружанцовая
Субота – ІІ Ружа Ружанцовая (17.00 – дзеці)

2. У кожную пятніцу а 18.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Таксама запрашаем на адарацыю ў нядзелю пасля вечаровай Св. Імшы.

3. Набліжаецца Урачыстасць Усіх Святых і Дзень малітвы за памерлых (1-2 лістапада). Традыцыйна ў гэты час Касцёл моліцца за памерлых, такая малітва адбываецца і ў нашай парафіі. Таму, ужо цяпер можна прыносіць ў закрыстыю спісы імён памерлых. Просім, каб імёны былі напісаныя ў назоўным склоне.

Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.