
У нядзелю 17 лістапада ў нашай парафіі адбудзецца IV Баль Усіх Святых. У гэтым годзе свята будзе праходзіць пад дэвізам «Верным хачу быць, каб святасць здабыць». Пачатак у 15.30. Месца правядзення: зала ў Чырвоным Касцёле. Абавязковы дрэс-код: пераапрануцца ў святых.
Трыдыцыйна да гэтай падзеі будзе прымеркаваны конкурс малюнкаў. У гэтым годзе тэма конкурсу: «Я верна выконваю свае абавязкі». Фармат малюнкаў — А3. Таксама неабходна падпісаць імя, прозвішча і ўзрост. Свае працы трэба аддаць святарам або сёстрам да 14 лістапада. Вынікі будуць абвешчаны падчас балю.