Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы на працягу тыдня, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складаныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
- 11 лістапада (панядзелак): успамін св. Марціна Турскага, біскупа
- 12 лістапада (аўторак): свята св. Язафата, біскупа і мучаніка
Святы Язафат Кунцэвіч нарадзіўся ва Ўладзіміры–Валынскім каля 1580 года. На дваццатым годзе жыцця ён уступіў у Закон базыльянаў. У 1618 годзе стаў полацкім уніяцкім архібіскупам і самаахвярна працаваў над пашырэннем веры каталіцкага Касцёла. Аддаў жыццё за веру 12 лістапада 1623 года ў Віцебску. Астанкі знаходзяцца ў базыліцы святога Пятра ў Рыме.
16 лістапада (субота): успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вострабрамскай).
1. У кожную сераду і пятніцу напрацягу лістапада перад вячаровай Святой Імшой адбываецца набажэнства за памерлых: у 18.30 – выпамінкі, Вяночак да Божай Міласэрнасці.
2. У кожную пятніцу а 18.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Таксама запрашаем на адарацыю ў нядзелю пасля вечаровай Св. Імшы.
3. У нядзелю 17 лістапада ў нашай парафіі адбудзецца IV БАЛЬ УСІХ СВЯТЫХ. У гэтым годзе свята будзе праходзіць пад дэвізам „Верным хачу быць, каб святасць здабыць”. Пачатак у 15.30. Месца правядзення: зала
ў Чырвоным Касцёле.
4. Ад панядзелка аднаўляюцца катэхетычныя заняткі паводле раскладу.
Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і Святая Імша складковая. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.