Нядзеля 27 кастрычнiка стала днём нараджэння новай суполкі ў нашай парафii: адбылася першая сустрэча Эўхарыстычнага Руху Маладых (ЭРМ). Моладзь і дзеці, якія ўжо могуць прынімаць Святую Камунii, сабраліся разам са святарамi i дарадчыкамi, каб больш пазнаваць Езуса Эўхарыстычнага.

Сустрэча распачалася эўхарыстычным спевам, а пасля была  вясёлая гульня. Удзельнiкi паспрабавалi адгадаць, кiм яны будуць падчас гэтых сустрэч на першым этапе — «следапытамi Езуса».

Далей адбылася сустрэча з самiм Езусам Эўхарыстычным — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

На заканчэнне пад вяселы спеуў усе разам адзначылi дзень нараджэння Руху смачным i прыгожым тортам.

Дзяцей і моладзь, якія прагнуць разам паглыбляць любоў да Езуса Эўхарыстычнага, запрашаем на сустрэчы ЭРМу, для гэтага звяртайцеся да святароў або сёстраў.

Тэкст: Вольга Саладкевіч
Фота і відэа: кс. Уладзiмiр Марушэўскi