Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

16 сакавіка (панядзелак) – гадавіна пасвячэння Архікатэдральнага Касцёла ў Мінску, у архікатэдры – урачыстасць, у архідыяцэзіі – свята.

19 сакавіка (чацвер) - Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі

Усе звесткі пра жыццё святога мы знаходзім у Евангеллі паводле Мацвея і паводле Лукі. Нягледзячы на тое, што іх зусім няшмат, менавіта Абраннік найсвяцейшай Панны Марыі з’яўляецца адной з найбольш значных постацяў у хрысціянстве. Па прафесіі ён быў цесляром, жыў і працаваў у Назарэце і быў заручаны з Марыяй.

Святы Юзаф быў абвешчаны апекуном Сусветнага Касцёла, а таксама з’яўляецца апекуном паміраючых, нарачоных і працаўнікоў.

Св. Імша – 7.00, 12.00, 19.00

1. У нашай капліцы ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы: Крыжовы шлях – у пятніцу а 10.30 і а 19.00 гадзіне; Песні Жальбы - нядзеля перад Св. Імшой на 12.00 (у 11.45).

Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 10.30.

2. Сёння зборы ахвяраванняў прызначаюцца на CARITAS.

3. Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 20 да 22 сакавіка, іх будзе праводзіць кс. Юрый Пракапюк.

4. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

5. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.