
Сутнасць фармацыі да святарства заключаецца ў пастаянным «знаходжанні ў шляху». На гэтым шляху ёсць некалькі этапаў. Кожны з іх — глыбокі вопыт для навучэнца семінарыі, паколькі набліжае яго да святарства.
1 сакавіка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў паслугу лектарату навучэнцу ІІІ курса Аляксандру Шыманскаму, які паходзіць з парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску.
Удзяленне паслугі і ўстанаўленне кандыдатаў адбылося падчас святой Імшы ў семінарыйнай капліцы.



