Вітаем
Адбыўся выезд ЭРМ у Тракелі
З 3 па 5 лістапада адбыўся выезд у Тракелі для Эўхарыстычнага Руху Маладых.
Маленькая гісторыя пра вялікую любоў
Вось і скончыўся кастрычнік — месяц, асабліва прысвечаны малітве да Маці Божай на Ружанцы. Але ў маленькіх удзельнікаў нашай парафіі свая гісторыя яшчэ толькі пачынаецца. А ўсё таму, што менавіта месяц таму больш за 20 палаючых дзіцячых сэрцаў адкрылася на ініцыятыву стварыць ружу Жывога Ружанца, каб падзякаваць Марыі за дар гэтай малітвы і прысутнасці Маці Божай у нашым жыцці.
Распачаў служэнне новы пробашч
У нядзелю 22 кастрычніка ва літургічны ўспамін святога Папы Яна Паўла ІІ у нашай парафіі быў устаноўлены новы пробашч — кс. Андрэй Лысы SChr.
ХХХI Звычайная нядзеля 2023
Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла і падчас малітвы за памерлых. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
Спіс нашых памерлых на выпамінкі 2023
Божай Міласэрнасці даручаем нашых памерлых, за якіх молімся на працягу лістапада 2023 падчас выпамінковых набажэнстваў. Божа, міласэрны Пане, дай душам слугаў Тваіх месца ў небе, благаслаўлёны супакой і асвятлі яснасцю Твайго святла. Пане, выслухай ласкава нашыя малітвы за душы слугаў Тваіх, за якіх мы молімся, просячы, каб Ты прыняў іх у супольнасць сваіх святых. Учыні, просім Цябе, Пане, каб душы слугаў Тваіх, ачышчаныя ад сваіх правінаў, атрымалі прабачэнне і вечны супакой. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
ХХХ Звычайная нядзеля 2023
Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і патрэбнымі ласкамі напаўняе вашыя сэрцы. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 1 лістапада (серада) - УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ Гэта свята ўсяго трыумфуючага, пераможнага, праслаўленага Касцёла ў нябёсах, далучыцца да якога мы імкнемся і які ўшаноўваем на зямлі.
ХХІХ Звычайная нядзеля 2023
Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і патрэбнымі ласкамі напаўняе вашыя сэрцы. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: Сёння 22 кастрычніка – успамін св. Яна Паўла ІІ. У нашай парафіі адбываецца дзеканская візітацыя, падчас Святой Імшы а 13.30 кс дзекан Уладыслаў Завальнюк увядзе на пасаду пробашча кс. Андрэя. Дзякуем Добраму Богу за 9 гадоў ахвярнай душпастырскай працы кс. Алега і даручым нашых святароў асаблівай апецы Марыі. Пасля кожнай святой Імшы – магчымасць ушанавання рэліквіі святога Яна Паўла ІІ.
Маленькая гісторыя з пілігрымкі ў Санцьяга-дэ-Кампастэла
У верасні скаўткі нашай парафіі на чале з ксяндзом Алегам здзейснілі пілігрымку ў горад святога Якуба, які з'яўляецца адным з найбуйнейшых цэнтраў паломніцтваў у хрысціянскім свеце. Пра цяжкасці і радасці шляху па Партугаліі і Гішпаніі распавяла Маргарыта Капуста — адна са скаўцкіх шэфаў.
ХХVІІІ Нядзеля звычайная 2023
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 17 кастрычніка (аўторак): успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка 18 кастрычніка (серада): Свята Святога Лукі, Евангеліста У свята святога Лукі, евангеліста, які, паводле касцёльнай традыцыі, быў лекарам і з’яўляецца нябесным апекуном медыкаў, у катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбудзецца супольная малітва працаўнікоў службы аховы здароўя. У 18.30 у галоўнай каталіцкай святыні сталіцы распачнецца святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Маленькая гісторыя вачыма сястры Марыанны Алешчык CSFN
07 кастрычніка адбыўся фармацыйны выезд падлеткавага хору Agape.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.






