Вітаем
Свята Хросту Пана
Дарагія парафіяне, шаноўныя госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, а таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі. На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
IV Мінскі Біблійны марафон
25 студзеня, у Нядзелю Божага слова, ксяндзы хрыстусоўцы, якія нясуць служэнне ў сталічнай парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ, запрашаюць усіх ахвотных да ўдзелу ў IV Мінскім біблійным марафоне.
Дзявяты парафіяльны Баль Усіх Святых
У нядзелю 18 студзеня адбудзецца дзевят ы парафіяльны Баль Усіх Святых . Сёлетняя тэма Балю — «Адвага супраць цемры» . Месца правядзення — касцёл Маці Божай Будслаўскай (вул. Прытыцкага, 107а). Пачатак — а 15:00, рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца а 14: 15 (дольны касцёл).
II Нядзеля пасля Нараджэння Пана
Дарагія парафіяне, шаноўныя госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, якія сёння прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты. Дзякуем за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, а таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
Парафія адзначала адпустовую ўрачыстасць святога Яна Евангеліста
27 снежня Касцёл адзначае свята святога Яна – нябеснага заступніка нашай парафіі.
Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго! Фотарэпартаж з Пастэрак
Святая Імша, якая цэлебруецца з надыходам ночы, называецца Пастэрка — ад лацінскага слова pastor (пастух), бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра Нараджэнне Хрыста, былі бэтлеемскія пастушкі, што ў тую ноч пасвілі непадалёк свой статак. Менавіта яны першыя прыйшлі і пакланіліся нованароджанаму Збаўцу, а разам з імі — іх жывёла.
Свята святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа
Дарагія парафіяне, шаноўныя госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, дзякуем таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
Скаўты і скаўткі даставілі Бэтлеемскі агонь супакою ў парафіі Беларусі
Распаўсюджванне Бэтлеемскага агню за сваю гісторыю ўжо паспела стаць сапраўднай каляднай традыцыяй для многіх, і каталіцкія скаўты тут не з’яўляюцца выключэннем. Для іх гэтая акцыя — адна з магчымасцяў паслужыць па-за межамі сваёй адзінкі і парафіі, несучы людзям святло з Бэтлеема.
Аплаткавыя сустрэчы 2025
У перадкалядны перыяд у нашай парафіі традыцыйна адбыліся Аплаткавыя сустрэчы ў супольнасцяў. Сваімі перажываннямі падзяліліся удзельнікі сустрэчаў.
IV Нядзеля Адвэнту
Дарагія парафіяне, шаноўныя госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, дзякуем таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Асабліва дзякуем усім, хто адгукнуўся і прыняў удзел у адвэнтавай акцыі “Стань святым Мікалаем”. Дзякуем таксама нашым каталіцкім скаўтам, якія развезлі бэтлеемскі агонь па ўсіх парафіях нашай краіны! Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.







