Вітаем
ХХ Нядзеля звычайная 2021
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні прыпадаюць: 20 жніўня (пятніца) Успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла Нарадзіўся ў 1090 г. у Бургундыі (Францыя). У 1112 г. разам з чатырма з пяці сваіх братоў і яшчэ трыццацю паплечнікамі распачаў манаскае жыццё ў цыстэрцыянскім кляштары ў Сіто. Дзякуючы яму гэтая манаская супольнасць стала вельмі хутка развівацца, і праз тры гады Бэрнард узначаліў заснаваны ім кляштар у Клерво. Бэрнард меў сувязі з многімі выдатнымі асобамі таго часу, сярод якіх былі Папы і каралі, і набыў вядомасць як цудоўны прапаведнік, што заклікаў да крыжовых паходаў. Усяго ён заснаваў 69 цыстэрцыянскіх фундацый і, ведучы аскетычнае манаскае жыццё, адмаўляўся ад любых пасадаў, якія яму прапаноўвалі. Бэрнард, у жыцці якога было нямала фізічных і духоўных пакутаў, шмат падарожнічаў па розных краінах. Ён памёр 20 жніўня 1153 г. у Клерво, дзе і быў пахаваны. Бэрнард, які з’яўляецца адным з заснавальнікаў ордэна цыстэрцыянцаў, сваім жыццём увасобіў ідэал манаха і быў адной з самых яркіх постацяў Касцёла ў Сярэднявеччы. Заступніцтва святога Бэрнарда Клервоскага просяць пры дзіцячых хваробах, пры хваробах жывёлы, падчас бураў і навальніцаў, а таксама ў хвіліну смерці. Святы лічыцца апекуном пчаляроў і пчолаў.
ХVІIІ Нядзеля звычайная 2021
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні прыпадаюць:
- 4 жніўня (серада) – успамін св. Яна Марыі Віянэя, прэзбітэра
- 6 жніўня (пятніца) – свята Перамянення Пана
- Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай
- Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса
- Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі
Адбылася другая парафіяльная пілігрымка на роварах да Маці Божай Будслаўскай
У гэтым годзе склад удзельнікаў пашырыўся. 1 ліпеня з Мінска на роварах выехала 16 чалавек, якія паспяхова дабраліся да Будслава: без рамонтаў і траўм. Узрост удзельнікаў быў самы розны — старэйшаму было 58 гадоў, але большасць пілігрымаў усё ж складала моладзь.
ХІІІ Нядзеля звычайная 2021
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 28 чэрвеня (панядзелак) – успамін Св. Ірэнэя, біскупа і мучаніка Нарадзіўся каля 130 г. у Малой Азіі. Хутчэй за ўсё, быў выхаванцам святога Палікарпа. Вядома, што са 170 г. Ірэнэй быў прэзбітэрам у Ліёне (Францыя). Там у той час узнікла хрысціянская супольнасць і шмат вернікаў прынялі мучаніцкую смерць у выніку пераследу. Праз нейкі час Ірэнэй стаў біскупам Ліёна. Ён паспяхова займаўся евангелізацыяй на ўсходзе і поўдні Галіі, імкнуўся да паразумення з Касцёлам на Усходзе. Ірэнэй памёр на мяжы 200–202 гг. у Ліёне (паводле некаторых звестак ён быў замучаны). Яго рэліквіі доўгі час захоўваліся ў Ліёне і былі ў вялікай пашане, пакуль іх не знішчылі гугеноты. Святы Ірэнэй Ліёнскі па праве лічыцца адным з найбольшых тэолагаў і пісьменнікаў Заходняга Касцёла раннехрысціянскіх часоў.
ХІІ Нядзеля звычайная 2021
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 21 чэрвення (панядзелак) Успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка Нарадзіўся 9 сакавіка 1568 г. на поўначы Італіі. Нягледзячы на сваё высокае паходжанне, ва ўзросце 17 гадоў адмовіўся ад спадчыны і ўступіў у Рыме ў Таварыства Езуса (ордэн езуітаў). Глыбокая пабожнасць і суровы лад жыцця спалучаліся ў Алаізія з вялікаю любоўю да хворых і да ўсіх, каму была патрэбная дапамога. Падчас эпідэміі чумы, якая лютавала ў Рыме, ён аддана дапамагаў хворым і клапаціўся пра годнае пахаванне тых, хто загінуў ад пошасці. У выніку Алаізій заразіўся сам і памёр 21 чэрвеня 1591 г. ва ўзросце 23 гадоў. Яго рэліквіі спачываюць у рымскім касцёле святога Ігнацыя. Святы Алаізій Ганзага з’яўляецца апекуном моладзі і студэнтаў, а таксама тых, хто выбірае свой жыццёвы шлях. Яго заступніцтва просяць пры заразных хваробах і хваробах вачэй.
У парафіі прайшла ўрачыстасць Першай Святой Камуніі
У нядзелю 6 чэрвеня 39 дзяцей нашай парафіі ўпершыню сустрэліся з Хрыстом у Эўхарыстыі. Да Святой Камуніі дзеці рыхтаваліся на працягу некалькіх гадоў катэхезы. У апошні тыдзень прайшлі адмысловыя «канікулы з Богам», прысвечаныя сакрамэнту пакаяння і паяднання і сакрамэнту Эўхарыстыі. Напярэдадні ўрачыстасці дзеці прыступілі да першай ў сваім жыцці споведзі.
Х Нядзеля звычайная 2021
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 11 чэрвеня (пятніца) - УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ЕЗУСА У гэты дзень будзем маліцца аб святасці для святароў. Святыя Імша а 12.00 і 19.00 . У гэты дзень нас не абавязвае пост.
«Мы не проста дзіцяткі, мы “Божыя ягняткі” — радасна спяваем, Бога праслаўляем!» Адбыўся выезд хору малодшых дзетак
29 мая адбыўся выезд хору малодшых дзетак “Божыя ягняткі”. Яго, на заканчэнне катэхэтычнага году, маленькім спевакам арганізавалі нашыя святары разам з кіраўніком хора Аленай Шымак. Распавядае маці аднаго з “ягнятак” і ўдзельніца выезду — Кацярына Дзятловіч.
Нядзеля Найсвяцейшай Тройцы 2021
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні прыпадае: 1 чэрвеня (аўторак) - Успамін св. Юстына, мучаніка 3 чэрвеня (чацвер) – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА ЦЕЛА І КРЫВІ ХРЫСТА. Абавязковае свята. Святыя Імша а 8.30, 12.00 і 19.00.
Нядзеля Спаслання Духа Святога 2021
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні прыпадае: 26 мая (серада) - Успамін св. Філіпа Нэры, святара 27 мая (чацвер) – Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.