Навіны і аб’явы



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 21 студзеня – (панядзелак) успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы



Сённяшняя нядзеля – Хросту Пана распачынае звычайны перыяд літургічнага году. Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Асаблівым чынам дзякуем за ўдзел у “парафіяльным калядаванні”. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.



6 студзеня парафіяльная супольнасць сабралася ў капліцы на вечар калядных спеваў. Хоры, парафіяльныя групы, сем’і, салісты заспявалі калядкі, вядомыя для многіх з самога дзяцінства, а таксама і іншыя песні пра Нараджэнне Хрыста.



Сёння ўзгадваем евангельскую падзею пра тое, як тры каралі (мудрацы) пакланіліся Хрысту і склалі яму ў дар золата, ладан і міру.



30 снежня ў cвята Cвятой Cям’і пяць сужэнскіх пар з нашай парафіі склалі перад алтаром абяцанняе Богу і далучыліся да руху Equipes Notre-Dame – Суполак Маці Божай.



Святая Сям’я з’яўляецца прыкладам для нашых сем’яў. Святы Юзаф – дасканалы прыклад для айцоў – працавіты, разважлівы, заклапочаны аб доме. Найсвяцейшая Панна Марыя з’яўляецца ідэалам найлепшай маці. А Езус – непараўнальны Сын, Які будучы Богам быў паслухмяны Бацькам і шанаваў кожнае Іх слова. Дзякуем усім вам за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Асаблівым чынам дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Свята Святой Сям’і – гэта таксама свята нашых сясцёр назарэтанак, заахвочваем да малітвы ў іх інтэнцыі, асабліва за с. Кляру і с. Агнешку.



Традыцыйна на Каляды дзеці паказваюць батлейку - тэатральную сцэнку па евангельскіх матывах Божага Нараджэння. Сёлета да акторскага складу далучыліся і дарослыя. А вось ролю нованароджанага Езуса сыграла сапраўднае немаўля - маленькі Габрыэль.



Напярэдадні Божага Нараджэння ўдзельнікі розных супольнасцяў парафіі збіраліся разам на калядныя сустрэчы каб падзяліцца адно з адным традыцыйнай аплаткай. Падчас гэтых сустрэч яны выказвалі шчырыя пажаданні, спявалі калядкі, віншавалі адно аднаго са святам Нараджэння нашага Збаўцы.



Святы Ян быў любімым вучнем Пана Езуса. Быў сведкам Перамянення Пана і пакутаў у Аліўным Садзе. На Апошняй Вячэры заснуў на грудзях Збаўцы. Паміраючы на крыжы, Пан Езус аддаў яму ў апеку Сваю Маці. Святы Ян напісаў Евангелле, тры апостальскія лісты і Апакаліпсіс. Згодна з прадказаннем Езуса Хрыста Святы Ян памёр натуральнай смерццю ў сталым узросце. Евангелле Святога Яна, якое дапаўняе іншыя, мае найглыбейшы выклад Божых таямніц. Ва Усходнім Касцёле Святому Яну нададзены тытул тэолага. У хрысціянскім іканапісе сімвалам Святога Яна ёсць арол.



Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі! Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з Імшы Пастэркі для дзяцей.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.