Гэтым разам, тры кап'і – Сойка, Вавёрка і Ваўчыца, даследавалі прыгожы горад на ўсходзе Беларусі – Магілёў. 1-3 лютага нас гасцінна прыняла катэдральная парафія на чале з пробашчам кс. Віталіем Маргуновым. А начавалі скаўткі ў сапраўднай вежы!

Пазнаёміцца з гісторыяй Магілёва скаўткі змаглі ў часе экскурсіі ў гарадскую ратушу, а пасля гэтага іх чакала Вялікая скаўцкая гульня.

Суботні дзень скончыўся «вогнішчам», прысвечаным фабуле нашага скаўцкага года – раману Вальтэра Скота «Айвенга».

У нядзелю мы ўдзельнічалі ў Святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі.

Варта ўзгадаць і тое, што да нас завітала, хоць і на кароткі час, генеральны камісар скаўтак Юлія Чарніцкая.

  

Мы прывезлі з Магілёва яркія і цёплыя ўспаміны. Дзякуем Богу за магчымасць і час быць разам!

Напагатове!

Звязовая Ганна Журко, 2 мінскі звяз св. Барбары

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.