
7 сакавіка ў нашай капліцы моладзь мінскіх парафій збярэцца на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнта. Супольная адарацыя маладых сэрцаў — гэта магчымасць з'яднацца адзін з адным у малітве і праслаўленні.
Шчыра запрашаем моладзь ад 16 гадоў, каб разам правесці гэты час і добра распачаць Вялікі пост — перыяд цвіцення нашых душаў.
Пачатак сустрэчы а 20.00, заканчэнне каля 22:00.
Сустрэча мінскай моладзі адбудзецца ўжо другі раз. Папярэдняя праходзіла ў Серабранцы.