Роўна 80 гадоў таму ў Францыі адбылася першая сустрэча суполкі, на якой прысутнічалі ўсяго чатыры сужэнскія пары і святар. Зараз жа рух Équipes Notre-Dame (Суполак Маці Божай) распаўсюджаны амаль па ўсяму свету. Яго мэтай з'яўляецца паглыбленне сужэнскай духоўнасці, каб сем'і былі моцныя верай і дзеці выхоўваліся ў хрысціянскім духу.

25 лютага з нагоды юбілею руху END яго ўдзельнікі з нашай парафіі сабраліся на святой Імшы. Яны маліліся за беларускія сем'і, асабліва за тыя, якія церпяць крызісы, і за сем'і, якія праходзяць фармацыю, каб стаць часткай руху Суполак Маці Божай.

Ксёндз пробашч Алег Шпець SChr падзякаваў удзельнікам руху за іх сведчанне святасці ў сем'ях. Затым усе разам заспявалі Magnificat і памаліліся аб беатыфікацыі кс. Анры Кафарэля, заснавальніка руху.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.