Навіны і аб’явы



Святы Пасхальны Трыдуум пачынаецца ў Вялікі чацвер увечары Імшою Вячэры Пана. Сама назва паказвае, што ў гэтай літургічнай цэлебрацыі ўспамінаецца ўстанаўленне Сакрамэнту Эўхарыстыі і наказ Хрыста аб братняй любові, дадзены на Апошняй Вячэры.



На завяршэнне велікапосных рэкалекцый у капліцы была ўсталявана фігура святога Юзафа — аднаго з апекуноў нашай парафіі. Праз яго заступніцтва молімся кожную сераду, асабліва ў інтэнцыі ўсіх справаў, звязаных з будаўніцтвам новай святыні. Святы Юзэфе — маліся за нас, апора сем'яў — заступіся!



ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР – ІМША ВЯЧЭРЫ ПАНА (29 САКАВІКА) Літургія Вялікага чацвярга нагадвае Апошнюю Вячэру, калі Езус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі. Паводле традыцыі ў гэты дзень адбываецца абрад абмывання ног дванаццаці мужчынам на ўспамін таго, што Езус перад Апошняй Вячэрай абмыў ногі сваім вучням. Гэты абрад сімвалізуе служэнне і любоў Хрыста, які прыйшоў не дзеля таго, каб Яму служылі, але дзеля таго, каб служыць іншым. Імша Святая Вячэры Панскай распачнецца ў 19.00. Пасля Імшы адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцы да 22.00.



Кірмаш прайшоў ужо ў трэці раз і быў цалкам арганізаваны парафіянамі. Чаго тут толькі не было: вербы, печыва, мёд, магніты, шмат вырабаў сваімі рукамі — хапала і прапановы, і попыту. Прадавалі нават расліны і расаду на вясну!



Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за складзеныя сёння ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Дзякуем нашым парафіянам якія падрыхтавалі для нас з вамі прыгожыя вербы. Таксама шчыра дзякуем сем’ям Суполкі Маці Божай і усім парафіянам якія прычыніліся да арганізацыі вялікоднага КІРМАША. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.



Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 25 па 28 сакавіка, іх будзе праводзіць кс. Андрэй Лысы (хрыстусовец) рэктар Выщэйшай Духоўнай семінарыі.



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. 1. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 19 сакавіка (панядзелак) - Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. 1. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 16 сакавіка (пятніца) – гадавіна пасвячэння Архікатэдральнага Касцёла ў Мінску – свята.



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. 1. Інтэнцыя жывога ружанца на сакавік: Каб Вялікі пост стаў часам нашай духоўнай адновы. Аб апецы Маці Божай у справе будовы нашага касцёла.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.