Навіны і аб’явы
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. 1. Праз увесь месяц май штодня у капліцы пасля вячэрняй Св. Імшы адбываюцца ”Маёвыя набажэнствы” да Найсвяцейшай Марыі Панны. У нядзелю пасля св. Імшы а 12 гадзіне.
14 мая ў сядзібе Апостальскай нунцыятуры ў Мінску прайшла чарговая сустрэча прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі. Асноўнай мэтай гэтага аб'яднання, з’яўляецца больш эфектыўная каардынацыя дзейнасці паміж паасобнымі інстытутамі кансэкраванага жыцця і іерархамі Каталіцкага Касцёла.
У нядзелю 12 мая чатырнаццаць дзяцей нашай парафіі першы раз у паўнаце ўдзельнічалі ў Святой Імшы.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 14 мая (аўторак): СВЯТА СВ. МАЦЕЯ, АПОСТАЛА.
З 6 па 8 мая ў Шчучыне ў парафіі Св. Тэрэзы Авільскай праходзілі Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэча, якая праходзіла пад дэвізам «Па прыкладу Марыі буду служыць Пану», сабрала больш за 1000 маладых людзей не толькі з Гродзенскай, але і іншых дыяцэзій. Восем хлопцаў і дзяўчат з нашай парафіі таксама прынялі ўдзел у гэтай падзеі.
Бежмаванне або канфірмацыя — адзін з трох сакрамэнтаў хрысціянскай ініцыяцыі, калі чалавек атрымлівае дар Духа Святога і свядома адказвае Богу «так». 5 мая 28 вернікаў з нашай парафіі, якія доўгі час рыхтаваліся да гэтага важнага кроку ў сваім жыцці, адказалі «так» на заклік Езуса быць Яго сведкамі.
Увечары 4 мая, напярэдадні ўдзялення сакрамэнту канфірмацыі кандыдаты да канфірмацыі, іх сведкі і блізкія маліліся на чуванні перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
1 мая ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбылася сустрэча прадстаўнікоў рухаў і супольнасцяў Касцёла на Беларусі. Ідэя арганізацыі такой сустрэчы з’явілася ў біскупа Юрыя Касабуцкага падчас аплатковых сустрэч з прадстаўнікамі розных рэлігійных груп.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 29 красавіка (панядзелак): СВЯТА СВ. КАЦЯРЫНЫ СІЕНСКАЙ, ПАННЫ І ДОКТАРА КАСЦЁЛА, АПЯКУНКІ ЕЎРОПЫ.
Першая ўрачыстая святая Імша ў Велікодную нядзелю традыцыйна распачынаецца працэсіяй, у якой нясуць Найсвяцейшы Сакрамэнт і фігуру ўваскрослага Хрыста. Гэта так званая рэзурэкцыя (ад лац. уваскрасенне). Нягледзячы на неспрыяльны прагноз надвор'я, працэсія ўсё ж адбылася. Рэзурэкцыйную Імшу ўзначаліў кс. канонік Дзмітрый Пухальскі.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.









