Навіны і аб’явы



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. 1. Чацвёртая велікодная нядзеля называецца Нядзеляй Добрага Пастыра. У гэты дзень мы распачынаем таксама тыдзень малітваў аб святарскім і законным пакліканні да служэння ў Касцёле.



Знаёмцеся — Віктар, наш парафіянін, актыўны ўдзельнік хора Effata . Нядаўна яму споўнілася 65 гадоў.



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 29 красавіка (серада): СВЯТА СВ. КАЦЯРЫНЫ СІЕНСКАЙ, ПАННЫ І ДОКТАРА КАСЦЁЛА, АПЯКУНКІ ЕЎРОПЫ. Кацярына Бенінказа нарадзілася ў 1347 г. і была 24-м дзіцем у сям’і фарбавальшчыка з Сіены (Цэнтральная Італія). Ва ўзросце 12 гадоў Кацярына, згодна з жаданнем бацькоў, павінна была выйсці замуж, аднак глыбокая рэлігійнасць і багатае ўнутранае жыццё схілілі яе да таго, каб уступіць у трэці закон дамініканаў. У кляштары Кацярына навучылася чытаць і пазнаёмілася з навукай Касцёла. Кнігі і стасункі з вялікімі законнікамі сфармавалі яе духоўнасць і адкрылі шлях да незвычайных містычных перажыванняў. Падчас падзелу Заходняга Касцёла Кацярына актыўна падтрымлівала законнага Папу і па яго просьбе пераехала ў Рым. Там яна і памерла ва ўзросце 33 гадоў, у апошнія гады жывячыся выключна Эўхарыстыяй. Яна пакінула мноства лістоў і «Трактат аб Божым Провідзе», дзе акрамя яе містычнага вопыту выказваецца таксама заклапочанасць станам тагачасанага Касцёла і грамадства.



У мінулую нядзелю Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі звярнулася да вернікаў з адпаведным лістом. «У гэтыя дні Касцёл святкуе Пасху — перамогу Езуса Хрыста над смерцю. Але святкаванне сёлета не такое, як звычайна: яно азмрочана падзеямі, звязанымі з сусветнай пандэміяй, — гаворыцца ў лісце. — Сотні тысяч людзей па ўсім свеце знаходзяцца ў шпіталях, дзе за іх жыццё змагаюцца медыкі — адданыя, але часта бездапаможныя перад абліччам бязлітаснай хваробы».



Мяне завуць Багдан, мне 13 гадоў, і я вучуся ў 7 класе гімназіі №43. Люблю гуляць у футбол, баскетбол і рухомыя гульні, таксама я скаўт. Люблю быць у цэнтры ўвагі.



Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 23 красавіка (чацвер): Успамін Святога Юрыя, мучаніка. Паводле падання, Святы Юрый быў рымскім воінам, які паходзіў з Лідзіі і быў хрысціянінам. Каля 300 г. ён уступіў у войска цэзара Дыяклетыяна і дасягнуў вялікіх поспехаў у службе. Аднак з-за сваёй веры ў Хрыста быў арыштаваны і аддадзены на катаванні. Ён прыняў мучаніцкую смерць у Нікамедыі (па іншых звестках — у Кападокіі) паміж 304 і 305 гг. Святы Юрый быў надзвычай папулярны таксама і на нашых землях і асабліва ўшаноўваўся земляробамі. На свята ў яго гонар прыгонным сялянам дазвалялася змяняць гаспадароў. Выява святога Юрыя, які паражае цмока, — адзін з самых папулярных сюжэтаў у іканапісе і сакральнай скульптуры. У гэты дзень Папа Францішак і біскуп Юрый Касабуцкі святкуюць свае імяніны.



Першая ўрачыстая святая Імша ў Велікодную нядзелю традыцыйна распачалася працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамэнтам і фігурай ўваскрослага Хрыста. Гэта так званая рэзурэкцыя (ад лац. уваскрасенне).



Вялікая Субота - асаблівы дзень цішыні ўсяго Касцела, дзень які мае падрыхтаваць нас да радасці Змёртвыхпаўстання. Няправільна было б яго прысвяціць выключна для таго, каб схадзіць у касцёл асвяціць стравы на Велікодны стол. Гэта таксама добрая нагода для асаблівай малітвы перад гробам Збаўцы.



Кожны вернік з радасцю і надзеяй чакае свята Змёртвыхпаўстання Збаўцы, рупліва рыхтуе сваё сэрца падчас Вялікага посту, яднаецца з Богам і бліжнімі, каб потым на заклік «Хрыстос уваскрос!» з радасцю адказаць — «Сапраўды ўваскрос!». Падчас непасрэднай падрыхтоўкі да Пасхі ў вернікаў часта ўзнікаюць розныя перадсвяточныя звычаі, якія з’яўляюцца добрай магчымасцю правесці час разам са сваімі блізкімі, таму мы вырашылі задаць некалькі пытанняў некаторым сем’ям нашай парафіі пра тое, якія традыцыі яны маюць у падрыхтоўцы да свята Пасхі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.