Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

  • 10 лютага (серада) – успамін св. Схалястыкі, панны
  • 11 лютага (чацвер) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда. Падчас Святой Імшы хворыя могуць прыступіць да сакрамэнту намашчэння хворых.

Запрашаем сем’і нашай парафіі далучыцца да сем’яў END - Суполак Маці Божай. Першая сустрэча адбудзецца ў нядзелю 14 лютага.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.