Трываючы ў Велікодным перыядзе, супольнасць Эўхарыстычнага Руху Маладых здзейсніла вясенні выезд у Тракелі да Маці Божай Каралевы сем'яў.

Па дарозе ў Тракелі маладыя людзі наведалі касцёл святога Мікалая і замчышча ў Геранёнах.

Падчас прабывання ў Тракелях удзельнікі руху больш даведаліся пра сакрамэнт хросту. Дазналіся, хто можа хрысціць і якія існуюць умовы хросту, якія заданні прымаюць бацькі і хросныя бацькі падчас гэтага сакрамэнту. Таксама пазнаёміліся з урыўкамі Старога Запавету, якія звязаныя з сакрамэнтам хросту.

У суботні вечар адбылося набажэнства Шляху Святла (Via Lucis), падчас якога ўдзельнікі выезду ішлі разам з Уваскрослым Хрыстом, несучы светачы сваёй веры і баронячы святло ад ветру так, як трэба бараніць ад пагрозаў святло веры ў жыцці. Калі маладыя людзі падчас шляху гублялі сваё святло, то запальвалі яго наноў ад светача бліжняга.

У нядзелю падчас Святой Імшы, узгадваючы дзень свайго хросту, апранутыя ў белае адзенне і з запаленым святлом Хрыста, аднавілі абацанні хросту.

Падпісвайцеся на інстаграм ЭРМ: @erm_minsk.

Тэкст: Вяслава Вішнеўская
Фота: Вольга Саладкевіч

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.