6 кастрычніка, 13 хлопцаў атрымалі благаслаўленне ксяндза Пробашча Алега на падрыхтоўку да ганаровай службы ля алтара, і два кандыдата склалі міністранцкія абяцанне.

Гэта Літургія сабрала бацькоў і сяброў будучых міністрантаў, каб разам з імі памаліцца і перажыць гэту важную падзею.

Ксёндз Уладзімір у казанні распавёў, як Езус падчас апошняй вячэры падпярэзаўся і пачаў абмываць вучням ногі. “Любіць - значыць служыць”- адзначыў ксёндз Уладзімір. Кандыдаты атрымалі белыя стужкі як напамінанне аб гатоўнасці да служэння па прыкладу Езуса. 

Таксама два кандыдата Ілля і Іван склалі міністранцкае абяцанне і былі уведзены ў паслугу міністранта. Папярэдне яны праходзілі падрыхтоўку на працягу года. Новаабраныя ўдзельнікі літургічнай службы алтара атрымалі комжу і пачалі сваё служэнне. 

У канцы душпастары і бацькі павіншавалі хлопцаў пажадаўшы Божых ласкаў.