25 лістапада адзначалася ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Гэты дзень — асабліва важны для нашых душпастыраў, таму што з'яўляецца галоўным святам манаскай супольнасці хрыстусоўцаў.
Таксама ў гэтым годзе са святам супаў літургічны ўспамін благаслаўлёнай Францішкі Седліскай, якая заснавала кангрэгацыю сясцёр святога Сямейства з Назарэта.
З гэтай нагоды вечаровая св. Імша была цэлебраваная ў інтэнцыі ксяндзоў хрыстусоўцаў і сясцёр назарэтанак.
Парафіяне падзякавалі Пану Богу за служэнне кс. Алега, кс. Уладзіміра, с. Кляры, с. Агнешкі, а таксама с. Марыанны і с. Ляўры, якія раздзялілі з намі радасць гэтага дня.
Напрыканцы святой Літургіі парафіяне пажадалі святарам і сёстрам Божага благаслаўлення ў рэалізацыі паклікання і запэўнілі ў сваёй падтрымцы, асабліва малітоўнай.











