Святы Пасхальны Трыдуум пачынаецца ў Вялікі чацвер увечары Імшою Вячэры Пана. Сама назва паказвае, што ў гэтай літургічнай цэлебрацыі ўспамінаецца ўстанаўленне Сакрамэнту Эўхарыстыі і наказ Хрыста аб братняй любові, дадзены на Апошняй Вячэры.

На гэтай Імшы гучыць гімн Хвала на вышынях Богу, якога не было на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас спеву гімна б’юць званы, якія пасля яго заканчэння змаўкаюць, пакуль Хвала на вышынях Богу не загучыць ізноў падчас Пасхальнай вігіліі.

Падчас Імшы Вячэры Пана адбываецца абрад абмывання ног на ўспамін таго, што Езус перад апошняй Вячэрай абмыў ногі сваім вучням.

Пасля Імшы Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца ў спецыяльна падрыхтаванае месца, якое сімвалізуе цямніцу, дзе быў зняволены Езус пасля арышту ў Гэтсыманіі. З алтара здымаецца абрус, а табэрнакулюм застаецца пустым і прыадчыненым.

 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.