
5 кастрычніка, дзеці нашай парафіі сумесна далучыліся да Сусветнай Дзіцячай Эўхарыстычнай Святой Гадзіны, каб разам памаліцца ў інтэнцыі аб супакоі ў сем'ях і ва ўсім свеце.
Натхненнем для набажэнства сталі словы Марыі, якія былі перададзены праз трох пастушкоў з Фацімы: «Маліцеся за мір і справядлівасць у свеце, каб спыніліся акты вайны і нянавісці».
Гэта малітва перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, аб'яднала дзяцей з розных краін па ўсім свеце. Набажэнства было упрыгожана спевам і рознакаляровымі свечкамі, дзе пэўны колер абазначаў канкрэтны мацярык за які маліліся дзеці.
Сусветная Дзіцячая Эўхарыстычная Святая Гадзіна адбылася ў парафіі чацвёрты раз і ўжо стала добрай традыцыяй.



























