Кірмаш прайшоў ужо ў трэці раз і быў цалкам арганізаваны парафіянамі. Чаго тут толькі не было: вербы, печыва, мёд, магніты, шмат вырабаў сваімі рукамі — хапала і прапановы, і попыту. Прадавалі нават расліны і расаду на вясну!

Акрамя таго, жадаючыя мелі магчымасць таксама набыць ружанцы, малітоўнікі і дзіцячую літаратуру.

Сёлета можна трапіць і ў спіс ганаровых ахвярадаўцаў, ахвяраваўшы на будаўніцтва 1 квадратнага метра сцяны нашай будучай святыні.

Усе ахвяраванні, сабраныя падчас кірмаша, будуць накіраваныя на будаўніцтва парафіяльнага касцёла.

Асобна на кірмашы былі разыграныя сертыфікаты на фотасесію і наведанне да майстра па манікюры. Таксама быў праведзены конкурс дзіцячых паштовак, многія з якіх здзіўлялі сваім увасабленнем і памерамі.

Паводле Catholic.by