Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:

11 (панядзелак) – успамін св. Клары, панны.

14 (чацвер) – успамін св. Максіміліяна Марыі Кольбэ, прэзбітэра і мучаніка.

15 (пятніца) – Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Святая імша а 7:00, 12:00 і 19:00.
Гэта “абавязковая” урачыстасць – вернікі маюць абавязак удзелу ў святой Імшы, а таксама ўстрымання ад выканання неабавазковай працы. Вернікі не маюць абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў.
Пасля кожнай Імшы благаслаўленне кветак, зёлак і ўраджаю.

1. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.

2. Кожны дзень перад святой Імшой молімся навэнну праз заступніцтва св. Максіміліяна Кольбэ.

3. 25-29 жніўня запрашаем дзяцей і моладзі на “канікулы з Богам”, якія будуць ладзіцца пры нашай парафіі. Запісацца можна ў сакрыстыі.

4. Традыцыйна Касцёл заахвочвае нас, каб падчас жніўня прыняць пастанову і пост устрымання ад спажывання алкаголю. Кожнага, хто адчувае такую патрэбу давяраем апецы Маці Божай і заахвочваед запісацца ў кнігу цвярозасці нашай парафіі.

5. Выходзячы з капліцы можна набыць цікавыя кнігі, запрашаем.

6. Згодна з рашэннем вышэйшага настаяцеля нашай кангрэгацыі ад 26 жніўня кс. Уладзімір прынімае новае служэнне ў якасці магістра навіцыяту. 24 жніўня на святой Імшы а 12.00 будзем дзякаваць Богу за яго пастырскае служэнне ў нашай парафіі.

7. Сужэнскі саюз маюць намер заключыць наступныя асобы:
Крывенькі Вадзім Сяргеевіч, 1992 года нараджэння, пражываючы ў горадзе Мінску, вул. Матусевича, і
Пашкевіч Марына Уладыславаўна, 1993 года нараджэння, пражываючая ў горадзе Мінску, вул. Нёманская.
Хто б ведаў аб перашкодах просьба паведаміць мясцоваму пробашчу.

Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.