Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
26 (аўторак) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай.
27 (серада) – успамін св. Монікі.
28 (чацвер) – успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла.
29 (пятніца) – успамін мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля.
1. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
2. 25-29 жніўня запрашаем дзяцей і моладзі на “канікулы з Богам”, якія будуць ладзіцца пры нашай парафіі. Запісацца можна ў сакрыстыі.
3. Нагадваем, што з 1 верасня зменіцца расклад набажэнстваў: СВЯТАЯ ІМША Ў НЯДЗЕЛЮ: 9.00, 10.30, 12.00, 13.30, 18.00, у суботу: 8.00 і 19.00, у буднія дні: 7.00 і 19.00.
4. У нядзелю 7 верасня адбудзецца асвячэнне школьных прыладаў і благаслаўленне дзяцей і моладзі на новы катэхетычны і навучальны год пасля кожнай святой Імшы. Просім дзяцей і бацькоў пазнаёміцца з раскладам катэхезы на 2025/2026 навучальны год. У закрыстыі можна запісаць дзяцей на катэхезу. Пачатак заняткаў 8 верасня 2025 г.
5. У нядзелю 7 верасня а 15:00 запрашаем у капліцу усіх кіраўнікоў і адказных за паасобныя парафіяльныя групы і суполкі на парафіяльны душпастырскі форум. Гэтае спатканне дапаможа нам падзяліцца радасцямі і цяжкасцямі ў нашых суполках, паразмаўляць і накрэсліць планы на новы душпастырскі год.
6. Запрашаем новых кандыдатаў да літургічнай службы алтара. Запрашаем новых кандыдатаў у дзіцячы і моладзевы музычны хор нашай парафіі, а таксама ў парафіяльны хор і польскі хор «BARKA». Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да каталіцкіх скаўтаў і ЭРМ. Запрашаем у польскую школу нашай парафіі Яна Паўла ІІ. Усе падрабязнасці і запісы ў сакрыстыі.
7. Ёсць новы нумар часопісу Ave Maria, запрашаем набываць і чытаць каталіцкую прэсу.
8. Сёння дзякуем Добраму Богу за кс. Уладзіміра і за яго ахвярнае служэнне ў нашай парафіі. Дзякуем за вялікае і любячае сэрца да ўсіх парафіянаў, за ўсе душпастырскія ініцыятывы і руплівае служэнне. Жадаем моцы Духа Святога на новае служэнне ў навіцыяце, падтрымліваем сваімі малітвамі і заўсёды чакаем у нашай парафіі!
Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.