Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:

20 (серада) – успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла.

21 (чацвер) – успамін св. Пія X, папы.

22 (пятніца) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы.

1. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.

2. 25-29 жніўня запрашаем дзяцей і моладзі на “канікулы з Богам”, якія будуць ладзіцца пры нашай парафіі. Запісацца можна ў сакрыстыі.

3. Традыцыйна Касцёл заахвочвае нас, каб падчас жніўня прыняць пастанову і пост устрымання ад спажывання алкаголю. Кожнага, хто адчувае такую патрэбу давяраем апецы Маці Божай і заахвочваем запісацца ў кнігу цвярозасці нашай парафіі.

4. Ёсць новы нумар часопісу Ave Maria, запрашаем набываць і чытаць каталіцкую прэсу.

5. Згодна з рашэннем вышэйшага настаяцеля нашай кангрэгацыі ад 26 жніўня кс. Уладзімір прынімае новае служэнне ў якасці магістра навіцыяту. 24 жніўня на святой Імшы а 12.00 будзем дзякаваць Богу за яго пастырскае служэнне ў нашай парафіі.

Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.