Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, асабліва дзякуем сёстрам, аніматарам і мамам, якія дапамагалі падчас канікул з Богам, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:

3 (серада) – успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла.

1. На гэтым тыдні прыпадае
першы чацвер месяца. Запрашаем да малітвы ў інтэнцыях новых пакліканняў да службы Божай у святарстве і манаскім жыцці, асабліва ЛСА і бацькоў.
першая пятніца месяца - дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса. Памятаем таксама аб тым, што ў першую пятніцу месяца заўсёды ёсць магчымасць прыступіць да Сакрамэнту паяднання (споведзь). Дадатковая святая Імша а 12.00. Пасля вечаровага набажэнства запрашаем на ўсяночную адарацыю ў інтэнцыі абароны жыцця і святасць для сем’яў.
першая субота месяца – дзень малітваў да Беззаганнага Сэрца Марыі. Набажэнства а 18.15.
• наступная нядзеля – першая месяца – молімся за Жывы Ружанец. Інтэнцыя на верасень: Молімся за дзяцей і моладзь з нашых сем’яў, аб Божым благаслаўленні на час навукі ў школе і на катэхезе; аб апецы Маці Божай у справе будовы парафіяльнага касцёла.

2. Нагадваем, што з 1 верасня зменіцца расклад набажэнстваў: СВЯТАЯ ІМША Ў НЯДЗЕЛЮ: 9.00, 10.30, 12.00, 13.30, 18.00, у суботу: 8.00 і 19.00, у буднія дні: 7.00 і 19.00.

3. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.

4. У чацвер 4 верасня Імяніны святкуе с. Даніэля, запрашаем памаліцца за сястру і павіншаваць яе на святую Імшу а 19.00.

5. У нядзелю 7 верасня адбудзецца асвячэнне школьных прыладаў і благаслаўленне дзяцей і моладзі на новы катэхетычны і навучальны год пасля кожнай святой Імшы. Просім дзяцей і бацькоў пазнаёміцца з раскладам катэхезы на 2025/2026 навучальны год. У закрыстыі можна запісаць дзяцей на катэхезу. Пачатак заняткаў 8 верасня 2025 г.

6. У нядзелю 7 верасня а 15:00 запрашаем у капліцу усіх кіраўнікоў і адказных за паасобныя парафіяльныя групы і суполкі на парафіяльны душпастырскі форум. Гэта спатканне дапаможа нам лепей арганізаваць новы душпастырскі год, падзяліцца сваімі радасцямі і цяжкасцямі.

7. Запрашаем новых кандыдатаў да літургічнай службы алтара. Запрашаем новых кандыдатаў у дзіцячы і моладзевы музычны хор нашай парафіі, а таксама ў парафіяльны хор і польскі хор «BARKA». Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да каталіцкіх скаўтаў і ЭРМ. Запрашаем у польскую школу нашай парафіі Яна Паўла ІІ. Усе падрабязнасці і запісы ў сакрыстыі.

8. Распачынаем заняткі для тых, хто хоча стаць кантарам і арганістам. Праводзіць А. Кот. Заняткі індывідуальныя ці групавыя, будуць адбывацца ў капліцы 2 разы на месяц па суботах. Каб запісацца і даведацца падрабязней, трэба звярнуцца да Алёны. Першыя заняткі 4.10.

9. У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

10. Ёсць новы нумар часопісу Ave Maria, запрашаем набываць і чытаць каталіцкую прэсу.

Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.